Меркаванні7474

Журналіст БелТА схадзіў на Дзень Волі і жахнуўся

Журналіст БелТА Міхаіл Маціеўскі напісаў калонку, прысвечаную Дню волі.

«Выходныя выдаліся — жудасць! Асабліва субота, 25 сакавіка. Мне, як і шматлікім маім калегам, прыйшлося правесці яе на працы, а калі быць дакладней, на акцыі з нагоды даволі вядомага і папулярнага ў вузкіх колах свята — Дня Волі», — наракае аўтар.

«Хацелася б звычайнай суботы. Няхай са снегам і дажджом, але без лозунгаў, крычалак і дэманстрацый, без аўтазакаў і перакрыццяў. Вы не падумайце, я не супраць святочных мерапрыемстваў. Скажу нават больш. Калі б гэта сапраўды былі ўрачыстыя і мірныя акцыі, а не пагрозлівыя заклікі і патрабаванні, я б і сам пабываў на такім свяце. Пытанне толькі ў тым, ці падыходзіць такі фармат для саміх арганізатараў? Думаецца, іх галоўная мэта заключаецца не ва ўслаўленні беларускай гісторыі… Я назіраў, як ваяўніча настроеная моладзь, разявакі і пажылыя людзі эмацыйна заяўлялі аб глыбокім крызісе ў краіне, беспрацоўі і невыноснай марнасці быцця. Вядома, у гэтым, на іх думку, быў вінаваты Лукашэнка, Кабякоў або, як мінімум, Шуневіч», — адзначае аўтар.

Далей Міхаіл Маціеўскі пачынае пералічваць моцныя бакі беларускай эканамічнай мадэлі: «Аб якім крызісе можа ісці гаворка? Шмат паспяховых прыкладаў і ў дзяржаўным сектары. Вядома, ёсць і адсталыя прадпрыемствы, якія пераводзяць супрацоўнікаў на двухгадзіны працоўны тыдзень або зусім не плацяць заробкаў. Але хто ў гэтым вінаваты? Дзяржава стварае ўмовы для развіцця, таму застаецца толькі ўмела імі скарыстацца».

«Мы ўсе — грамадзяне нашай краіны. Не добрыя і не дрэнныя. Такія, якія ёсць. Улада, міліцыя, журналісты, апазіцыя, будаўнікі, вучоныя, настаўнікі… Няма сваіх і чужых, і таму мы павінны быць разам. Няхай з рознымі пунктамі гледжання, але разам. Чаму пра гэта не гавораць на днях волі?» — падсумоўвае ён.

Каментары74

Цяпер чытаюць

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі6

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Белы дом апублікаваў кадры з прэзідэнтам Венесуэлы Мадурам пасля яго дастаўкі ў ЗША15

Прадстаўнік «Белпола» заявіў, што ў іх ёсць дэталёвыя планы ўсіх рэзідэнцый Лукашэнкі20

Інфармацыя пра ўдар па маўзалеі Чавэса аказалася расійскім фэйкам4

Фізіка з Інстытута ядзерных праблем асудзілі за палітыку. Ён распрацоўваў мадэлі суперкалайдараў і перакладаў Ubuntu на беларускую8

Навукоўцы НАСА выявілі звышстойкія бактэрыі, якія абышлі стэрылізацыю і могуць выжыць пры палёце на Марс7

Самалёт з Мадура і яго жонкай прызямліўся ў Нью-Ёрку. Мадура вялі з мехам на галаве7

Віцэ-прэзідэнтка Венесуэлы: Ёсць толькі адзін прэзідэнт, і яго імя Нікалас Мадура20

Кітайская кампанія BYD абагнала Tesla і стала найбуйнейшым у свеце прадаўцом электрамабіляў5

«Праз пяць хвілін ужо ведаў міністр». Саладуха расказаў пра страшную аварыю год таму3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі6

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць