Меркаванні22

«Шаптуна Пуціна Лукашэнку падвялі ці то «старэйшыя браты», ці то ўласная інтуіцыя»

Аналітык Аляксандр Фрыдман пракаментаваў сітуацыю вакол нібыта атакі дронаў на рэзідэнцыю Пуціна і «інсайдара з Крамля» Лукашэнкі.

Фота: Maxim Shipenkov Pool Photo via AP

Раней Расія абвінаваціла Украіну ў атацы на рэзідэнцыю Пуціна ў Наўгародскай вобласці ўночы 29 снежня. Але не толькі Украіна абвергла гэтыя заявы. ЦРУ не знайшло ніякіх доказаў, што Украіна цэліла ў Пуціна ці ў яго рэзідэнцыю падчас свайго ўдару дронамі. А Дональд Трамп зарэпосціў артыкул «Пустаслоўе Пуціна пра «ўдар» па ім паказвае, што менавіта Расія стаіць на перашкодзе міру».

Аналітык Аляксандр Фрыдман разважае з гэтай нагоды:

«У Крамлі, падобна, сталі ахвярай уласнай самаўпэўненасці і пралічыліся з таннай і вельмі тапорнай правакацыяй. Паглядзім, як цяпер павядзе сябе Трамп, які і сам не супраць зманіць ці прыхлусіць, але відавочна не ў захапленні, калі яго трымаюць за ідыёта. Для Трампа гэта своеасаблівы момант Буша-малодшага, які таксама на працягу пэўнага часу і цалкам шчыра хацеў верыць «дарагому Уладзіміру», які бессаромна ілгаў яму проста ў вочы. Магчыма, першым досведам 2026 года для расійскіх кіраўнікоў стане спазнанне сэнсу прыказкі «добра смяецца той, хто смяецца апошнім»: прыхільнікам больш жорсткага курсу ў дачыненні да Расіі ў адміністрацыі Трампа (Марка Рубіа), Украіне і яе еўрапейскім партнёрам зараз прадстаўляецца добры шанец перацягнуць коўдру на сябе».

Фрыдман працягвае:

«Цікавая ў гэтай сувязі і гісторыя «шаптуна Пуціна» Лукашэнкі, які кінуўся на абарону расійскага прэзідэнта і паспрабаваў зноў выступіць у ролі інсайдара з Крамля. Яго падвялі — ці то ўласная інтуіцыя, ці то «старэйшыя браты» з Масквы. Дадатковых балаў на амерыканскім кірунку ён учора не зарабіў: часам лепш маўчаць, чым гаварыць. Асабліва ў выпадку «казак валдайскага лесу».

Лукашэнка назваў атаку дронаў нібыта на рэзідэнцыю Пуціна «найдзічэйшым тэрарызмам на самым высокім дзяржаўным узроўні».

Каментары2

  • Папраўка дзеля дакладнасьці
    01.01.2026
    Найдзічэйшы тэрарызм на самым высокім дзяржаўным узроўні ёсьць перасьлед Лукашэнкі нявінных беларусаў, якія любяць сваю краіну, мову, культуру, гісторыю й свабоду, а ня выдуманы напад на палац Пуціна.
  • Кот
    03.01.2026
    Украинские дроны на валдай могли лететь только через территорию рб или рф, и никто не попытался их сбить...

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі ўзнагародзіў Ілана Маска ордэнам Свабоды

ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце3

У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку АЧС1

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА8

У Аршанскім раёне рабочага засыпала зямлёй пры мантажы водаправода

Аляксандр Рыбак паказаў сваю дзяўчыну. Здаецца, усё сур'ёзна19

У Мінску рэстаўруюць найстарэйшы інтэрнат БНТУ на праспекце Незалежнасці

Беларус у Гомелі паказаў, як расіянін прыпаркаваў машыну18

Wizz Air пачаў змагацца з падушкамі для шыі. Можаце развітвацца з вядомым лайфхакам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць