Ужо 8 красавіка жыхары Мінска і Мінскай вобласці змогуць убачыць газету «Новы час» у бліжэйшай да дому краме ці шапіку «Белсаюздруку».
Як абяцае кіраўніцтва РУП «Белсаюздрук», газету «Новы час» можна будзе набыць практычна ў кожнай гандлёвай кропцы Мінска і вобласці. Рэдакцыя «Новага часу» заклікае чытачоў спраўджваць гэту інфармацыю і паведамляць пра адсутнасць газеты ў продажы:
«Рэдакцыя «Новага часу» вельмі спадзяецца на вашу шчырую падтрымку! Менавіта ваша падтрымка дазволіць «Новаму Часу» выжыць у сённяшніх складаных умовах і яшчэ не адзін год радаваць вас цікавымі матэрыяламі!
Дзякуй вам, нашы адданыя і самыя лепшыя чытачы!»
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары