Здарэнні11

Пацярпелыя пры сутыкненні цягніка і электрычкі ў Маскве могуць атрымаць да $35 тысяч кампенсацыі

Такая інфармацыя агучана ў эфіры тэлеканала «Сталічнае тэлебачанне».

Паводле інфармацыі канала, «пацярпелым, у залежнасці ад цяжкасці атрыманых траўмаў, выплацяць да 2 млн расійскіх рублёў» ($35 тысяч у эквіваленце). Аналагічную інфармацыю агучыў прэзідэнт расійскага Нацыянальнага саюза страхоўшчыкаў адказнасці (НССО) Ігар Юргенс, перадае ТАСС.

«Згодна з законам аб абавязковым страхаванні адказнасці перавозчыка перад пасажырамі (ФЗ-67), усе пасажыры, пацярпелыя на грамадскім транспарце, уключаючы чыгуначны, маюць, права на страхавыя выплаты ў выпадку нанясення шкоды iх жыццю, здароўю, маёмасці. Максімальная сума выплаты страхавых кампенсацый пацярпелым складае да 2 млн рублёў «, - сказаў ён. Сума выплаты кожнаму пацярпеламу разлічваецца па спецыяльнай табліцы, зацверджанай пастановай урада РФ, удакладніў Юргенс.

Так, за ўдары і ранкі пацярпелыя могуць атрымаць ад 1 тыс. расійскіх рублёў, за пераломы канечнасцяў - ад 60 да 300 тыс. расійскіх рублёў у залежнасці ад месца пералому і ступені цяжкасці траўмы. У выпадку атрымання некалькіх траўмаў выплаты падсумоўваюцца.

Пасажыры цягніка Масква — Брэст могуць звяртацца па кампенсацыю ў страхавую кампанію «СОГАЗ», якая з'яўляецца страхоўшчыкам адказнасці перавозчыка - «Федэральнай пасажырскай кампаніі». Пра гэта паведаміла прэс-служба страхоўшчыка.

Для атрымання выплаты трэба падаць у страхавую кампанію дакумент, які сведчыць пра асобу, заяву, дакумент ад перавозчыка аб здарэнні, дакументы з медустановы з указаннем характару атрыманых траўмаў, дыягназу і працягласці лячэння, а таксама банкаўскія рэквізіты для пералічэння грошай, гаворыцца ў паведамленні.

«Усе, хто праходзіць у цяперашні час лячэнне, могуць звярнуцца за выплатай пасля выздараўлення», - паведамілі ў СОГАЗе. У выпадку нанясення шкоды маёмасці пацярпелага выплаты ажыццяўляюцца ў памеры фактычна нанесенай шкоды, але не больш за 23 тыс. расійскіх рублёў. За выплатай пацярпелыя (альбо іх прадстаўнікі па даверанасці) могуць звяртацца ў бліжэйшы офіс «СОГАЗа».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў1

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на праспекце Пераможцаў памёр мужчына

Лукашэнка гатовы прымаць шмат працавітых узбекаў7

У Стаўбцоўскім раёне мужчына падставіў пад удар уласнае аўто, каб затрымаць п'янага выкрадальніка

У Вязьме на Смаленшчыне сталі рабіць матацыклы «Мінск»3

Лукашэнка павіншаваў Маджтабу Хаменеі з абраннем Вярхоўным лідарам Ірана3

Лукашэнка паводзіць сябе ў «макдональдсе» як у савецкай сталоўцы. І думае, што гэта крута11

У Дзяржынскай бальніцы памерла парадзіха, дзіця таксама не выратавалі3

Пасол ЗША ў Ізраілі: Было б нармальна, калі б Ізраіль кантраляваў землі ад Ніла да Еўфрата13

Справа кнігароў. Чым вядомыя Колас, Яўдаха і Багдановіч, якіх арыштавалі за выданне і распаўсюд кніг4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў1

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць