Айцец Фёдар Поўны зняважліва выказаўся наконт «усякіх Тутбаеў»

«Калі я не ведаю глыбока іслам, то мяне лёгка пераканаюць пачапіць на сябе выбуховыя прылады і забіваць няверных ў імя Алаха. Калі мы будзем палітычна непісьменнымі, будзем цікавіцца працэсамі, што адбываюцца, не глыбінна, а толькі на ўзроўні эмоцый і ўсякіх Тутбаеў, то вельмі лёгка можам трапіць у гэтую пастку», — сказаў айцец Фёдар Поўны, выступаючы на дыялогу ў рамках міжканфесійнага фестывалю-выстаўкі «Велікодная паска».
Яго словы цытуе агенцтва БелаПАН.
Айцец Фёдар Поўны — адзіны са святароў Беларусі атрымаў магчымасць пабудаваць сабе катэдж у пасёлку наменклатуры Дразды. Яго ахайны палацык мае на франтоне мазаічную выяву святога, выкананую ў візантыйскім стылі.
Поўны часта суправаджае Аляксандра Лукашэнку ў паездках на адпачынак.
Tut.by — самы папулярны інфармацыйны партал Беларусі. Згодна са звесткамі інтэрнэт-лічыльніка Similarweb, за сакавік старонкі Тут.бай праглядаліся 37 млн разоў, сярэдняя працягласць прагляду склала 6 хвілін 25 секундаў. Для параўнання: самы папулярны лукашэнкаўскі рэсурс, сайт інфармацыйнага агенцтва БелТА, меў за той жа месяц 2,8 млн праглядаў, або ў 13 разоў меней. Сярэдняя працягласць прагляду на БелТА таксама нашмат меншая — 1 хвіліна 40 секундаў.
Цяпер чытаюць
«Паставілі палаткі, развялі вогнішчы». МУС пацвердзіла затрыманне 350 чалавек пад Расонамі. Знайшлі і аргумент: «Многія ў голым выглядзе перад малалетнімі»
«Паставілі палаткі, развялі вогнішчы». МУС пацвердзіла затрыманне 350 чалавек пад Расонамі. Знайшлі і аргумент: «Многія ў голым выглядзе перад малалетнімі»
У Шэймана знайшлі яшчэ адну магчымую каханку і сына. Сакратарка без вышэйшай адукацыі за лічаныя гады стала ўласніцай раскошных дамоў і гандлёвага цэнтра
Каментары