Эканоміка1414

Бровар «Крыніца» рыхтуюць да прыватызацыі

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) займаецца перадпрыватызацыйнай падрыхтоўкай мінскага піўзавода «Крыніца». Аднак стратэгічных інвестараў на прадпрыемстве пакуль не чакаюць. Як паведаміў Tut.by прадстаўнік ЕБРР Антон Усаў, эксперты дапамагаюць кампаніі палепшыць кіраванне, кантроль якасці і некаторыя іншыя паказнікі.

На тыдні старшыня канцэрну «Белдзяржхарчпрам» Аляксандр Забела заявіў, што на «Крыніцу» «дастаткова сур’ёзна глядзяць» дзве транснацыянальныя кампаніі, якія выпускаюць на ёй ліцэнзійную лінейку прадукцыі. Гэта кампаніі з Даніі і Турцыі, але «не «Карлсберг». Летась турэцкая кампаніі Anadolu Efes падпісала з мінскім заводам ліцэнзійнае пагадненне на розліў «Залатой бочкі» і заявіла, што не супраць стаць акцыянерам прадпрыемства.

Актуальнай праблемай «Крыніцы» з’яўляюцца плацяжы па ранейшых крэдытах. Кожны месяц трэба вяртаць каля 50 мільярдаў недэнамінаваных рублёў і плаціць толькі па працэнтах. Пры гэтым завод цяпер рэнтабельны і працуе з чыстым прыбыткам, таму стаўленне да яго з боку ЕБРР змянілася.

Цяпер дзяржаве належыць 84,5% акцыяў завода. За мінулы год выручка склала 88,6 мільёна рублёў, што на 12,2 мільёна болей за паказнікі 2015 года. Пры гэтым чысты прыбытак вырас у 19 разоў — з 2 да 38 тысяч рублёў.

Каментары14

Цяпер чытаюць

У Варшаве сёння развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ1

ГрамадстваАбнаўляецца1

У Варшаве сёння развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргея Міхалка афіцыйна аб’явілі «экстрэмістам»3

Беларусбанк перагледзеў умовы суперкрэдыту на новабудоўлі, што выдаецца пад 1%4

У Лагойскім раёне мужчыну забіла дрэвам каля намёта2

Каву з жалудоў па старадаўнім рэцэпце вараць у Астраўцы14

На дне цясніны Курумду ў Кыргызстане знайшлі тры целы

Двух французаў ашукалі з дапамогай «беларускіх рублёў»: ахвярам аддавалі старыя беларускія грошы ў абмен на еўра1

Кватэры з абсталяваннем для махлярскіх кол-цэнтраў выявілі ў трох абласных цэнтрах1

«Страхавалі кватэру, каб быць спакойнымі, а ў выніку…» Аднапакаёўку мінчан сур’ёзна затапіла

На аўташоу ў Лідзе ледзь не загінуў адзін з самых знакамітых каскадзёраў Беларусі — яго відэа сабралі амаль паўмільярда праглядаў. Што з ім цяпер?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаве сёння развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ1

ГрамадстваАбнаўляецца1

У Варшаве сёння развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць