У пасёлку Акцябрскі Ульянаўскай вобласці Расіі за алтаром храма пахавалі мясцовага святара, які разбіўся на матацыкле.
Ігумен Флавіян.
За некалькі дзён да гэтага 46-гадовы ігумен Флавіян разам з братам зладзілі гонкі на спартыўных матацыклах. Калі яны вылецелі на сустрэчную паласу, іх хуткасць дасягала 150 км/г. Не даўшы рады кіраванню, Флавіян пратараніў легкавік «Рэно». Услед за ім у аварыю трапіў і брат ігумена. У выніку загінулі трое — святар, яго брат і кіроўца «Рэно». Аднаго з матацыклістаў разарвала напалам.
Як адзначылі ў мясцовым ДАІ, у святара ніколі не было правоў на кіраванне матацыклам.
0
0
0
0
0
0