Пра будаўніцтва новых медыцынскіх устаноў паведаміў 23 мая на сустрэчы з калектывам сталічнай 20-й паліклінікі старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Арцём Цуран, пішуць «Мінск-Навіны».

Адна з чатырох паліклінік, будаўніцтва якіх цяпер вядзецца, будзе дзіцячай, і яна размесціцца ў Лошыцы. У мікрараёне Усходні з'явіцца паліклініка для дарослых, а вось у новым ЖК «Мінск Свет» новых паліклінік будзе адразу дзве — і дзіцячая, і дарослая.
Паводле слоў Арцёма Цурана, на развіццё сферы аховы здароўя штогод выдаткоўваецца амаль 25% гарадскога бюджэту, і гэтыя сродкі ідуць на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы медустаноў.
Акрамя новых паліклінік, у Мінску цяпер будуюць таксама новую інфекцыйную бальніцу і будынак наркалагічнага цэнтра.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары