Перадвыбарчы штаб кандыдата ў прэзідэнты Францыі, лідара рэспубліканскай партыі «Наперад!», былога міністра эканомікі краіны Эманюэля Макрона падвергнуўся масіраванай хакерскай атацы, перадае Reuters.
Як адзначае агенцтва, карыстальнік пад нікам «EmLeaks» выклаў у адкрыты доступ у вэб-дадатку Pastebin, што дазваляе ананімна загружаць урыўкі тэкста або зыходнага кода і дзяліцца гэтымі дадзенымі з іншымі карыстальнікамі, каля 9 Гб дакументаў па дзейнасці перадвыбарчага штаба.
Паводле інфармацыі арганізацыі Wikileaks, уцечка дадзеных адбылася пасля ўзлому электроннай пошты перадвыбарчага штаба. Так званая #MacronLeaks змяшчае сотні тысяч электронных лістоў, фота і дадаткаў, якімі абменьваліся ў штабе да 24 красавіка.
Другі тур выбараў пройдзе ў Францыі заўтра, 7 мая.
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
Каментары