Удзельніца «Еўрабачання» ад Ісландыі Свала Б'ёргвінсдоцір рызыкуе на год трапіць у турму ў сябе на радзіме за маніпуляцыі з нацыянальным сцягам на цырымоніі адкрыцця песеннага конкурсу ў Кіеве.

Кіраўнік скаўцкай арганізацыі ў Ісландыі, якая лічыцца захавальнікам нацыянальнага сцяга, заявіла, што Свала парушыла мінімум два правілы аб ісландскім сцягу. Па-першае, на сцягу нельга нічога дапісваць або дамалёўваць, а па-другое, сцяг Ісландыі можна падымаць толькі на флагштоку, а не запускаць у неба на шарах.

visir

visir

Да таго ж, калі ўлічваць той факт, што шары з сцягам рана ці позна ўпадуць, будзе парушана яшчэ адно палажэнне закона: сцяг не павінен дакранацца зямлі. Па правілах, такі сцяг павінен быць неадкладна спалены. Паведамляецца, што ўсе вышэйпералічаныя парушэнні прынятых у Ісландыі працэдур абыходжання з дзяржаўным сцягам караюцца мінімум штрафам, а максімум — годам турмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?