Здарэнні2525

Брутальнае затрыманне на АЗС пад Драгічынам — падрабязнасці

Дэпартамент аховы МУС пракаментаваў інцыдэнт на аўтазаправачнай станцыі пад Драгічынам, дзе супрацоўнік ведамства разбіў шкло і выцягнуў праз акно кіроўцу легкавога аўтамабіля.

4 чэрвеня ў 22.55 у Пінску на вуліцы Брэсцкай нарад дэпартамента працаваў на месцы ДТЗ сумесна з супрацоўнікамі ДАІ. Са скрыжавання ў бок спецаўтамабіляў выехаў Volkswagen Golf. Кіроўца, заўважыўшы супрацоўнікаў міліцыі, рэзка развярнуўся, перасёк падвойную суцэльную і паспрабаваў уцячы.

Нарад групы затрымання адправіўся ў пагоню. На скрыжаванні вуліцы Пестрака і праспекта Жалтоўскага кіроўца Volkswagen праігнараваў патрабаванні аб спыненні і збочыў на прасёлкавую дарогу. Падчас манеўру ў аўтамабіля адваліўся пярэдні бампер. Праз 2,5 км аўтамабіль выехаў на трасу М10 і паехаў у кірунку Кобрына. Кіроўцу Volkswagen неаднаразова выказваліся патрабаванні аб спыненні, яго папярэджвалі аб магчымым выкарыстанні агнястрэльнай зброі.

Па трасе Golf ехаў з перавышэннем хуткасці і ствараў аварыйную сітуацыю. Праз некалькі дзясяткаў кіламетраў пераследу легкавік звярнуў на АЗС паблізу вёскі Равіны Драгічынскага раёна. Там яе і спынілі супрацоўнікі дэпартамента аховы.

«Прымаючы пад увагу, што на працягу ўсяго шляху пераследу кіроўца груба ігнараваў патрабаванні аб спыненні супрацьпраўных дзеянняў, паводзіў сябе непрадказальна, пасля спынення заблакаваў дзверы аўтамабіля і мог працягнуць рух, прычыніўшы пры гэтым сваімі дзеяннямі шкоду грамадзянам, міліцыянты ўжылі фізічную сілу і спецсродкі для затрымання правапарушальніка, разбіўшы шкло дзверэй (артыкулы 26-28 Закона «Аб органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь»)», — паведамілі ў Дэпартаменце аховы МУС.

За рулём «Фальксвагена» знаходзіўся 21-гадовы кіроўца. Акрамя яго ў салоне аўтамашыны знаходзіліся яшчэ двое пасажыраў, 1991 і 1993 г. н., якія, згодна з актам медыцынскага агляду, знаходзіліся ў нецвярозым стане (канцэнтрацыя алкаголю ў выдыханым паветры склала 2 праміле ў кожнага). Усе трое — жыхары горада Пінска.

Як паведаміла TUT.BY начальнік аддзела па агітацыі і прапагандзе УДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, кіроўца быў цвярозы і меў права кіравання транспартнымі сродкамі. Матывы, якія прымусілі яго ўцякаць ад супрацоўнікаў міліцыі, на дадзены момант высвятляюцца.

У дачыненні да кіроўцы склалі 14 пратаколаў: 12 — за парушэнні, учыненыя ў Пінску і Пінскім раёне, і яшчэ два па Драгічынскім раёне.

Пры гэтым дзесяць пратаколаў на маладога чалавека склалі па ч. 8 арт. 18.14 КоАП (Парушэнне правілаў абгону) і па адным — за невыкананне патрабаванняў дарожных знакаў або разметкі (ч. 6 арт. 18.14), кіраванне транспартным сродкам без дакументаў (18.18), стварэнне аварыйнай абстаноўкі (ч. 3 арт. 18.23), невыкананне патрабавання аб спыненні, што пацягнула пераслед (ч. 3 арт. 18.21).

У ДАІ таксама не выключылі, што колькасць складзеных пратаколаў на кіроўцу можа павялічыцца пасля дэталёвага азнаямлення з абставінамі здарэння.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Загінуў былы палітвязень Аляксей Ляўкевіч. Яго вызвалілі тры месяцы таму пасля візіту Коўла2

Загінуў былы палітвязень Аляксей Ляўкевіч. Яго вызвалілі тры месяцы таму пасля візіту Коўла

Усе навіны →
Усе навіны

Новы вярхоўны лідар Ірана Маджтаба Хаменеі не з’явіўся на пахаванне свайго забітага бацькі4

Прахалода ці спякота? Якога надвор'я чакаць на наступным тыдні3

У Малі паўстанцы і джыхадзісты атакавалі пазіцыі расійскага Афрыканскага корпуса

«Беларускі апантаныя сваім выглядам». Грэк-кіпрыёт пра жанчын у Мінску8

«Збаў цябе Госпад!» У Гродне 17‑гадовы Дзяніс уратаваў свайго аднагрупніка4

«Гэтае лета нам давядзецца крыху пацярпець». У Клецку праблемы з вадой, крэйда ў зямлі ўскладніла свідраванне1

Папулярны расійскі святар пасмяяўся з беларусаў24

Расія чатыры гады біла па ўкраінскіх ЦЭЦ і НПЗ, а цяпер называе ўкраінскія ўдары па іх «тэрарызмам»16

«Белджы» ўвайшоў у топ-5 расійскага аўтарынку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў былы палітвязень Аляксей Ляўкевіч. Яго вызвалілі тры месяцы таму пасля візіту Коўла2

Загінуў былы палітвязень Аляксей Ляўкевіч. Яго вызвалілі тры месяцы таму пасля візіту Коўла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць