Грамадства11

У Адміністрацыі прэзыдэнта пацьвердзілі інфармацыю пра памілаваньне Казуліна

Згодна з заканадаўствам для вырашэння пытаньня аб памілаваньні прызнаньне зьняволеным сваёй віны не зьяўляецца абавязковай умовай.

Крыніца ў Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі пацвердзіла БелаПАН інфармацыю аб тым, што 15 жніўня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні Аляксандра Казуліна.

Экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін быў асуджаны 13 ліпеня 2006 года. Яго прызналі вінаватым у наўмысных дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаны з непадпарадкаваннем супрацоўнікам міліцыі. Палітыка прыгаварылі да пазбаўлення волі на пяць з паловай гадоў, аднак сам ён катэгарычна не прызнае сваёй віны і неаднаразова заяўляў, што не мае намеру прасіць аб памілаванні.

16 жніўня А.Казуліна вызвалілі з калоніі "Віцьба-3". Паводле слоў дочкі палітыка Вольгі, падставай для вызвалення стала смерць цесця Казуліна Івана Сабалеўскага, які памёр сёння раніцай. Пахаванне адбудзецца 17 жніўня ў Дзяржынску. Там жа цяпер знаходзіцца А.Казулін. Падрабязнасці вызвалення сваякі і паплечнікі палітыка не каментуюць.

Як заявіў БелаПАН юрыст і былы адвакат А.Казуліна Ігар Рынкевіч,

згодна з беларускім заканадаўствам для вырашэння пытання аб памілаванні прызнанне зняволеным сваёй віны не з\'яўляецца абавязковай умовай.

Паводле слоў юрыста, артыкул 84 Канстытуцыі адносіць пытанне аб памілаванні асуджаных да распараджэння прэзідэнта і з\'яўляецца нормай прамога дзеяння. "Ужо адна такая фармулёўка юрыдычна дазваляе Лукашэнку дзейнічаць па тым варыянце, які ён палічыць патрэбным", — сказаў Рынкевіч.

Акрамя таго, зазначыў ён, існуе зацверджанае ўказам прэзідэнта палажэнне аб парадку ажыццяўлення памілавання. Яно прадугледжвае наяўнасць асабістага хадайніцтва асуджанага, якое разглядаецца спецыяльнай камісіяй (яе ўзначальвае намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч). Аднак камісія мае дарадчы характар, яе роля ў прыняцці рашэння нязначная.

"Такім чынам, рашэнне аб памілаванні — гэта палітычная воля Лукашэнкі. Патрабаванне ад Казуліна прызнаць віну не можа выносіцца як абавязковая ўмова для памілавання",
— заявіў юрыст. Пры гэтым ён падкрэсліў, што пазіцыя А.Казуліна застаецца нязменнай — палітык па-ранейшаму лічыць сябе невінаватым.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў4

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Усе навіны →
Усе навіны

«15 хвілін і каштуе 100 рублёў». Беларусы спрачаюцца пра цану спаткання з капібарай у парку жывёл пад Баранавічамі4

Прахадныя балы для паступлення ў ВНУ сёлета павялічацца

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень18

Фільм «Дарога на Курапаты» прызналі экстрэмісцкім матэрыялам27

Беларусы выйгралі ў каманды Наўседы. І прысвяцілі перамогу памяці Мелказёрава5

Жонка Канье Уэста ў надта смелым нарадзе і масцы кошкі прагулялася па цэнтры Тбілісі пад ручку з мужам ФОТАФАКТ4

Пахаванне Алі Хаменеі адбудзецца 9 ліпеня

У Расіі арыштавалі дэпартаванага беларуса. Ён цішком вярнуўся, але спаліўся, калі пайшоў у паліцыю па даведку4

«Супернядзеля Трампа»: прэзідэнт ЗША адзначыць юбілей баямі UFC перад Белым домам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў4

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць