Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас жывой лініі назваў украінскіх нацыяналістаў «прыдуркамі, якія бегаюць са свастыкай». Гэта прагучала ў адказе на пытанне аб цытаванні прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам верша Міхаіла Лермантава «Бывай, нямытая Расія».
Пуцін нагадаў, што Лермантаў ехаў у дзейную армію на Каўказ. «Ён пераязджаў з адной часткі ў іншую частку Расійскай Імперыі», — адзначыў ён. Пуцін зіранізаваў, што «Пётр Аляксеевіч такім чынам падае сігналы, што ён таксама нікуды не збіраецца».
«Ён робіць гэта тонка, з аглядкай на ўра-патрыётаў і нацыяналістаў, прыдуркаў, якія бегаюць са свастыкай. І ён нам кажа: «Хлопцы, у мяне там інтарэсы ў Расіі ёсць, я нікуды не збіраюся», — сказаў на заканчэнне кіраўнік Расіі.
Каментары