Улада1010

Сустрэча Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятывы ў Мінску — поспех беларускай дыпламатыі

Беларусь выдатна дае рады абавязкам старшыні Цэнтральнаеўрапейскай ініцыятывы, заявіў міністр замежных спраў Венгрыі Петэр Сіярта пасля перагавораў з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Я хацеў бы павіншаваць Беларусь па дзвюх прычынах. Па-першае, Беларусь выдатна спраўляецца са сваімі абавязкамі старшыні ЦЕІ, па-другое, калі мы ацэнім усе агульныя дасягненні апошнім часам — яны вельмі значныя», — падкрэсліў Петэр Сіярта.

Штогадовая сустрэча міністраў замежных спраў краін Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы (ЦЕІ) праходзіць 22 чэрвеня ў Мінску.

Правядзенне гэтай сустрэчы — вялікі поспех беларускай дыпламатыі. У ЦЕІ ўваходзяць краіны еўрапейскага Міжмор'я ад Італіі і Польшчы да Беларусі і Украіны.

«Замежная палітыка нашай краіны заснавана на шматвектарнасці і міралюбнасці. Мы імкнёмся выбудоўваць дружалюбныя, узаемавыгадныя адносіны з усімі дзяржавамі. Для нашай краіны ў роўнай ступені важна развіваць супрацоўніцтва з Усходам і Захадам, не робячы штучнага выбару паміж імі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з міністрамі ЦЕІ. Ён асудзіў спробы адрадзіць блокавую палітыку мінулага. «Хто як не мы, прадстаўнікі дзяржаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, разумеем, да якіх разбуральных і катастрафічных наступстваў яна можа прывесці», — сказаў Лукашэнка.

«Мы разглядаем сваё старшынства як унікальную магчымасць для эфектыўнага ўключэння Беларусі ў еўрапейскія інтэграцыйныя працэсы, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Немалаважна, што ЦЕІ цесна ўзаемадзейнічае з Еўрапейскім саюзам, удзельнічаючы ў рэалізацыі яго розных праграм і праектаў, у тым ліку стратэгіі рэгіянальнага развіцця. Для нас гэта дадатковая магчымасць палепшыць узаемаразуменне з Еўрасаюзам праз прыкладное супрацоўніцтва», — адзначыў Лукашэнка.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома6

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Усе навіны →
Усе навіны

У Венесуэле пачаліся перамовы паміж уладамі і апазіцыяй1

Трамп заявіў, што Украіна не атрымае ракет Patriot17

У Екацярынбургу атакаваны склад Wildberries

На «Гродна Азоце» адбыўся пазапланавы выкід аміяку

Учора ў Беларусі было +40°C1

Трамп забараніў у ЗША «нараджальны турызм» для асобных катэгорый1

Шквал, моцны вецер і град нарабілі бяды гэтай ноччу

Жаночы алкагалізм: чым ён розніцца ад мужчынскага і як да такіх жанчын ставіцца?13

Мінскім Шабанам прысвяцілі модную калекцыю: дзе купіць і што па цэнах?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома6

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць