Грамадства1313

«Пры +30 немагчыма адкрыць вокны». Жодзінцы скардзяцца: у горадзе смярдзіць гаўном

Жыхары Жодзіна ўжо некалькі месяцаў скардзяцца на моцны пах каналізацыі і гною, які, паводле іх, накрывае цэлы горад. Людзі збіраюць подпісы і патрабуюць новых праверак, але афіцыйныя службы адказваюць: усё працуе ў штатным рэжыме.

Копанка-назапашвальнік у вёсцы Востраў. Скрыншот відэа з сацсетак

Абяцалі, што паху не будзе

Пра будаўніцтва копанкі-назапашвальніка каля вёскі Востраў жодзінцы даведаліся яшчэ каля двух гадоў таму. Тады прадстаўнікі водаканала запэўнівалі мясцовых, што сучасныя ачышчальныя тэхналогіі не дапусцяць распаўсюджвання непрыемных пахаў.

Спачатку так і было. Узімку праблема амаль не адчувалася, а вясной пах з'яўляўся толькі час ад часу, калі вецер дзьмуў у бок горада. Многія думалі, што гэта вынік сельскагаспадарчых прац на палях.

Копанка-назапашвальнік у вёсцы Востраў. Скрыншот відэа з сацсетак

Але з пачаткам спёкі сітуацыя змянілася.

«Самы апагей — калі горача і дзьме вецер. Па ўсім горадзе стаіць пах, быццам толькі што праехала машына з каналізацыяй. Ён можа трымацца дзень-два. Цяпер, калі спёка больш за +30, немагчыма ні знаходзіцца на вуліцы, ні адкрыць вокны дома. Проста смярдзіць каналізацыяй і гноем», — дзеляцца жыхары ў сацсетках.

«Прэтэнзій не выяўлена»

Тым часам афіцыйныя праверкі праблемы не пацвярджаюць.

Жодзінскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі і Мінская абласная інспекцыя аховы навакольнага асяроддзя паведамілі, што спецыялісты выязджалі на месца, адбіралі пробы вады і паветра, але перавышэнняў забруджвальных рэчываў не выявілі.

У адказах гаворыцца, што эксплуатацыя копанкі-назапашвальніка вядзецца без парушэнняў, а ўзровень выкідаў адпавядае нарматывам.

Афіцыйны адказ Мінскводаканала. Дакументы з сацсетак
Афіцыйны адказ Смалявіцкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Дакументы з сацсетак

«Мінчукі, хопіць хадзіць у туалет!»

Адсутнасць вынікаў пасля шматлікіх зваротаў ператварыла тэму ў галоўны прадмет жартаў у мясцовых чатах.

«Мінчукі, хопіць хадзіць у туалет!» — іранізуюць жодзінцы, намякаючы на тое, што ў назапашвальнік трапляюць сцёкі не толькі з іх горада.

Допіс у Threads

Цяпер збіраюць подпісы

Жыхары пачалі рыхтаваць калектыўны зварот у Камітэт дзяржаўнага кантролю і Міністэрства прыродных рэсурсаў.

Аўтары звароту просяць правесці паўторную праверку копанкі-назапашвальніка з удзелам незалежных спецыялістаў і грамадскіх прадстаўнікоў, а таксама ўвесці пастаянны кантроль за яе працай.

Яшчэ адна прапанова — рэгулярна выкарыстоўваць сродкі для нейтралізацыі паху, каб у летні перыяд смурод не распаўсюджваўся па ўсім горадзе.

Цяпер мясцовыя актывісты заклікаюць суседзяў далучацца да збору подпісаў і спадзяюцца, што масавы зварот прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблему.

Каментары13

  • Жвір
    07.08.2026
    Падумаеш, гаўном ім сьмярдзіць, не пазадушваецеся, зато ёсьць работа, заробкі, бясплатная адукацыя, медыцына, і ў крамах усё танна...
  • Фота
    07.08.2026
    Чаму гэтыя назапашвальнікі адкрытыя? Робяць жа ў Еўропе і іншых краінах закрытыя. Біягаз тады не атручвае наваколле, а спальваецца, дае электрычнасць і цяпло для функцыявання аб'екта. Замест мінусаў - плюсы.

    P.S. Гаўно там перш-наперш не на палігоне, а ў кабінетах. Пішуць адпіскі, бо людзі не могуць выгнаць іх адтуль за дрэнную працу. Робяць праблему там, дзе шляхі вырашэння вядомыя ўжо дзесяцігоддзі.
  • Дыхаем глыбей!
    07.08.2026
    Гэта не гаўно, а Радзіма! 30 гадоў атрымлівалі асалоду - кайфуйце далей!

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць