Сузаснавальнік бюро Zrobim architects, які жыве ў ЗША, прадае сваю долю ў бізнэсе
Другі сузаснавальнік толькі нядаўна выйшаў з СІЗА.

Сузаснавальнік вядомага архітэктурнага бюро ZROBIM architects Аляксей Караблёў, які жыве ў ЗША, прадае сваю долю ў бізнэсе.
Пра гэта расказаў у інстаграме другі сузаснавальнік бюро Андрэй Макоўскі (Андрусь Bezdar), які нядаўна выйшаў з СІЗА.
Аляксей Караблёў — архітэктар, атрымаў шмат дызайнерскіх і архітэктурных узнагарод. Бюро яны з Макоўскім заснавалі ў 2011 годзе.
***
Пераслед кіраўніцтва і супрацоўнікаў ZROBIM architects пачаўся ў красавіку 2026 года. Тады сілавікі затрымалі каля 50 чалавек, а само папулярнае архітэктурнае бюро абвінавацілі ў атрыманні «няўлічанага прыбытку» на суму 6 мільёнаў даляраў і выплаце заробкаў у канвертах. Агульную шкоду бюджэту ацанілі больш як на 5 мільёнаў рублёў.
Сам Андрэй Макоўскі застаўся пад вартай.
У чэрвені 2026 года ў ягоных сацсетках з’явілася аб’ява аб продажы недабудаванай вілы на тайландскім востраве Пхукет у элітным комплексе Botanica Pru Jampa, а ў ліпені — надзела пад турыстычны комплекс на беразе Вілейкі.
5 жніўня стала вядома, што Андрусь Бездар выйшаў з СІЗА.
-
Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення
-
Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена
-
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары
Объясняйся вот давай теперь, а то требовать справаздачы с остальных могут не только лишь все, но многие; а как беларус беларусу беларус - так с полкабана шкварки не дождешься