Грамадства33

Беларуская школа ў Варшаве абвяшчае пяты набор

Самыя вялікія класы — пачатковыя, там па 7—8 чалавек. А самы малалікі клас — сёмы, піша Радыё Свабода.

Беларуская школа ў Варшаве была заснаваная ў 2022 годзе як анлайн– і афлайн-прастора для беларускіх дзяцей, якія апынуліся ў Польшчы і іншых краінах свету пасля падзей 2020 года. Пачыналі чатыры гады таму са 150 вучняў і 15 настаўнікаў.

У 2024 годзе колькасць ахвотных вучыцца ў Варшаве і філіялах школы ў розных гарадах Польшчы дасягала паўтысячы, расказвае дырэктар школы спадар Алесь.

«Аднак філіялы школы, якія былі ў сямі гарадах Польшчы, цяпер працуюць самастойна. Школа засталася толькі ў Варшаве, таму дзяцей значна менш. Самыя вялікія — пачатковыя класы. Там па 7—8 чалавек, а самы малалікі клас — сёмы. Там толькі двое вучняў.

Ведаю прыкладную колькасць беларускіх навучэнцаў у польскіх школах — а гэта каля 30 тысяч, таму мне сорамна называць сапраўдную колькасць дзяцей у беларускіх школках, якіх у горадзе некалькі. Таму звяртаюся да суайчыннікаў: праявіце патрыятычную актыўнасць», — заклікае спадар Алесь.

Веды па асноўных прадметах юныя беларусы атрымліваюць у школах, ліцэях і гімназіях у краінах, дзе яны цяпер жывуць, а вось прадметы беларускага кампанента вывучаюць менавіта ў Беларускай школе ў Варшаве. Тут выкладаюць беларускую мову і літаратуру, гісторыю, геаграфію, мастацтва Беларусі, а таксама сусветнае мастацтва.

Афлайн-заняткі праходзяць па суботах. Дзеці маюць магчымасць кантактаваць з беларускамоўнымі аднагодкамі і настаўнікамі.

Разам яны займаюцца, весяляцца на перапынках, развучваюць беларускія песні і танцы, сябруюць, успамінаюць родныя і не такія блізкія мясціны.

Дырэктар школы спадар Алесь падкрэслівае, што канцэпцыя навучання ва ўстанове грунтуецца на тым, што праграмы прадметаў звязаныя з афіцыйнымі беларускімі адукацыйнымі праграмамі, што надае навучанню сістэмнасць.

«Нашы вучні не адстаюць ад сваіх аднагодкаў на радзіме і пры спрыяльных умовах могуць без страт працягнуць вучобу ў Беларусі. Тым больш што класіфікацыю класаў мы захавалі ранейшай. Але ў нас адсутнічае навязлівы ідэалагічны складнік беларускіх дапаможнікаў. Замест гэтага настаўнікі падбіраюць матэрыялы з найлепшых узораў беларускай і сусветнай літаратуры і культуры, якія выхоўваюць любоў да Бацькаўшчыны, развіваюць нацыянальную ідэнтычнасць і вернасць прынцыпам дэмакратыі. Настаўнікі — людзі з вялікім вопытам працы, маюць высокія прафесійныя катэгорыі ў сферы адукацыі, з'яўляюцца пераможцамі конкурсаў. Многія маюць вучоныя ступені кандыдатаў і дактароў навук», — запэўнівае дырэктар Беларускай школы ў Варшаве спадар Алесь.

Міністэрства адукацыі Польшчы штогод дае беларускім дзецям магчымасць бясплатна займацца ў сучасна абсталяваных навучальных кабінетах.

Каментары3

  • Напрыклад
    07.08.2026
    Можа Ціханоу́ская павядзе сваіх дзяцей у беларускую школку?
  • Адкрыютаямніцу
    07.08.2026
    Амаль усе "апазіцыйна настроеныя" бацькі што я ведаю ў Варшаве не водзяць дзяцей у беларускую школу таму што гэта субота. Жалезабетонная адмазка 🙂 Ім важней адпачынак, хаця з польскай школьнай праграмай няма ад чаго адпачываць на мой погляд. Не асуджаю і не ўхваляю.
  • Алесь
    09.08.2026
    [Рэд. Выдалена]
    Тут можна запісацца ў Беларускую школу ў Варшаве.
    Рэд. — Калі Вы цікавіцеся анлайн-заняткамі, напішыце на [email protected]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі13

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?23

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі18

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць