Эканоміка88

У МПЗ растлумачылі, як будуць вяртаць выплачаны «падатак на дармаедства»

У Міністэрстве па падатках і зборах патлумачылі, як будуць вяртаць збор на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў, паведамляе БЕЛТА.

«У адпаведнасці з распараджэннем прэзідэнта ад 5 ліпеня 2017 «Аб вяртанні збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў» грамадзяне, якія выплацілі збор на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў за 2015 і (або) 2016 гады, маюць права на вяртанне выплачанага збору, калі ў 2017 годзе яны ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржаўных расходаў; дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту; прызнаныя недзеяздольнымі або інвалідамі (незалежна ад групы, прычыны, даты наступлення і тэрміну інваліднасці)», — растлумачылі ў міністэрстве.

Збор на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў такім грамадзянам вяртаецца на падставе іх заяў у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Так, у адпаведнасці з пунктам 18.3 пераліку адміністрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, залік, вяртанне сум падаткаў, збораў (пошлін), пеняў з'яўляецца адміністрацыйнай працэдурай, якая выконваецца падатковымі органамі. Указаная адміністрацыйная працэдура ажыццяўляецца на падставе пісьмовай заявы зацікаўленай асобы, з прадстаўленнем пашпарта або іншага дакумента, які сведчыць асобу грамадзяніна.

Заява можа быць пададзеная прадстаўніком зацікаўленай асобы, які дзейнічае на падставе даверанасці, аформленай у парадку, устаноўленым грамадзянскім заканадаўствам. Форма заявы зацікаўленай асобы прыведзеная ў дадатку 19 да пастановы Міністэрства па падатках і зборах №14 ад 26 красавіка 2013 года.

Збор на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў вяртаецца адным з двух спосабаў, якія называюцца ў заяве: на рахунак у беларускім банку (пры ўмове ўказанні рэквізітаў бягучага (разліковага) ці іншага банкаўскага рахунку (нумар і тып рахунку, найменне банка, код банка, код валюты); наяўнымі грашовымі сродкамі з касы адасобленага (структурнага) падраздзялення адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк».

Тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры — 1 месяц з дня падачы заявы.

З адрасамі і рэжымам працы падатковых органаў можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Міністэрства па падатках і зборах.

Каментары8

Цяпер чытаюць

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Усе навіны →
Усе навіны

«Пасажыры прасілі знізіць хуткасць». Названыя прычыны ДТЗ з маршруткай у Светлагорскім раёне, дзе загінулі шэсць чалавек1

Доктарка, якая вучылася па мэтавым накіраванні, адпрацавала паўтара года з пяці — і пераехала ў Польшчу33

«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ57

Памёр стваральнік Сляпянскай воднай сістэмы. Здаецца, унікальны канал неўзабаве таксама можа памерці8

Пазняк — Андрэевай: Хвала Вам, Кацярына! У Вас выдатны муж29

Іллю Протаса прызналі найлепшым навічком АХЛ2

У ЗША арыштавалі спецназаўца, які зарабіў $400 тысяч на стаўцы, што арыштуюць Мадура7

«Навошта гэта мне?» Трамп выключыў ядзерны ўдар па Іране і абвясціў аб падаўжэнні перамір'я паміж Ізраілем і Ліванам1

Перыменапаўза ў 30 гадоў: новае даследаванне паказала, што з ёй сутыкаецца больш за палову жанчын2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

На школьным стадыёне ў Мінску памёр 18‑гадовы футбаліст

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць