Меркаванні4747

Адказ супрацоўніка Петрыкаўскага РВК газеце The Times of Israel выклікаў абурэнне яўрэяў з розных краін

Піша Канстанцін Лашкевіч. 

Чым далей, тым болей пераконваюся ў тым, як шмат беларусам і Беларусі дадзена — і як бяздарна мы з гэтага карыстаем. Мы лідары па прафукванні магчымасцяў у Еўропе.

Адно з найбуйнейшых англамоўных выданняў габрэйскага свету The Times of Israel апублікавала наконадні тэкст пра тое, што ў беларускіх мястэчках (Петрыкаве і Бягомлі) на месцах масавага знішчэння цывільнага насельніцтва нацыстамі (дзе асноўная ці значная колькасць замардаваных былі габрэі) сёння паўстаюць мемарыялы пад адно хрысціянскімі крыжамі. «А зачэм яўрэйскі знак на мемарыяле ў цэнтры гораду? У іх ёсць свой памятнік у лесе. Ды і не яўрэі яго ставілі», — нешта такое адказаў супрацоўнік Петрыкаўскага райвыканкама на пытанне замежніка-габрэя, на якога спасылаецца сайт.

Помнік у Петрыкаве, фота The Times of Israel

Пад артыкулам — дзясяткі крытычных каментаў габрэяў з усяго свету. Каментаў, якія выкліканыя абурэннем канкрэтнымі фактамі, але ёсць несправядлівыя ў сваіх высновах да Беларусі ў шырокім кантэксце. Праўда, віна ў тым нашая, а не каментатараў.

Беларусь — калыска габрэйскай адукацыі і сіянізму. Край ешыботаў і сінагог, ізраільскіх правадыроў і амерыканскіх ідалаў. Беларусы ў часе акупацыі вызначаліся найбольш памяркоўным з усіх суседзяў стаўленнем да габрэйскіх суайчыннікаў. Колькі яшчэ прычын трэба назваць, каб пабачыць базіс, які варта разбудоўваць у некалькіх вымярэннях і, натуральна, капіталізаваць?

Што з гэтага маем сёння? Могілкі з большага занядбаныя ці знішчаныя, сінагогі перабудаваныя ці спарахнелыя. 99% мемарыялаў у памяць аб беларускіх ахвярах Халакосту паўсталі плёнам замежных фондаў і выхадцаў. Праведнікаў свету болей у малюсенькай Літве. Культуру традыцыйных штэтлаў (мястэчак) адраджаюць у Польшчы, там стварылі і найбуйнейшы ў Еўропе габрэйскі музей. Паломніцтва рэлігійных габрэяў штогод прымае Украіна.

А Беларусь што? Як заўжды, з пустымі рукамі. Шагал, канешне, праз 20 год такі стаў «нашым», але ЗАЧЭМ нам зоркі Давіда на афіцыйных манументах побач з хрысціянскімі крыжамі? Мы ж і без тых зорак «самыя талерантныя».

Можна гадамі размаўляць пра развіццё турызму, адкрытасць, палягчаць візавы рэжым, але калі гістарычная памяць рэпрэсаваная і не рэабілітаваная, занядбаная і палітызаваная ў інтарэсах дзядзі з Масквы, ні на што спадзявацца не выпадае.

Дзяржава Ізраіль, у маім разуменні, таксама вельмі мала зрабіла ў гэтым кірунку за гады нашай незалежнасці. Для іх было важней рэпатрыяваць адсюль як мага больш людзей «з каранямі», чымся спрычыніцца для пабудовы заўважнай тутэйшай габрэйскай грамады як часткі грамадзяскай супольнасці Беларусі. У выніку маем падобныя нагоды для публікацый — і вельмі сумнеўныя перспектывы.

Каментары47

Цяпер чытаюць

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе11

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Усе навіны →
Усе навіны

Як у беларускіх школах абшукваюць дзяцей ВІДЭА27

20‑гадовы беларус ажаніўся з 41‑гадовай жанчынай дзеля адтэрміноўкі ад арміі. Але план не спрацаваў1

«Нахабна трацяць мільярды». Лукашэнка выступіў з новымі нападкамі на суседнія краіны14

Жонка прапагандыста Тура тэрмінова шукае рэпетытара па матэматыцы для дачкі28

Ліса пакусала мужчыну і сабак ва Уздзенскім раёне1

За палітыку асудзілі маладую намесніцу дырэктара школы з Беняконяў10

На медычным кангрэсе ва Уроцлаве арганізатары знялі лукашэнкаўскі сцяг пасля пратэстаў беларусаў2

Жыллё не нашмат таннейшае за польскае — але больш прасторнае і з дыванамі. ІТ-спецыялістка хваліць Таджыкістан2

Беларуская топ-мадэль выйшла замуж за шамана — цяпер вучыць гіпнааргазмам27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе11

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць