Улада6262

«Вырвалі з кантэксту». Матолька атрымаў адказ з Мінабароны на скаргу пра «нашчадкаў Кубэ»

Блогер Антон Матолька атрымаў адказ зь Міністэрства абароны наконт заяваў прэсавага сакратара Ўладзімера Макарава, зробленых незадоўга да параду на афіцыйны Дзень незалежнасьці 3 ліпеня.

Уладзімер Макараў

У сваім звароце Матолька нагадаў, што пасьля інцыдэнту з танкам, які падчас рэпэтыцыі на вялікай хуткасьці страціў кіраваньне і зьнёс слуп на сталічным праспэкце Незалежнасьці, у інтэрнэце пачаўся збор подпісаў супраць правядзеньня вайсковага параду ці за тое, каб вынесьці яго за межы гораду. За гэта на той момант выказаліся больш за 3500 чалавек.

Па гарачых сьлядах у прадстаўніка Міністэрства абароны палкоўніка Ўладзімера Макарава журналісты спыталі, ці зьбіраецца Мінабароны прыслухацца да гэтых людзей. На гэта прэсавы сакратар адказаў:

«Вайсковыя парады ў Дзень незалежнасьці праводзяцца і будуць праводзіцца надалей. Але гэтае сьвята ня стала сьвятам беларускіх радыкалаў, тых, хто ёсьць ідэйнымі нашчадкамі Вільгельма фон Кубэ».

У гэтым зьвязку Антона Матольку цікавіла: ці гэта пазыцыя Міністэрства абароны, ці асабістая думка прэсавага сакратара?

У адказе зь ведамства, пад якім паставіў подпіс начальнік упраўленьня маральна-псыхалягічнага забесьпячэньня галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай працы палкоўнік Касінскі, паведамляецца, што зварот разгледжаны, дэталёва вывучаны аўдыёзапіс матэрыялаў прэс-канфэрэнцыі.

Па яго словах, экспэртыза паказала, што з кантэксту выступу палкоўніка Макарава «некаторымі СМІ вырваны асобныя фрагмэнты, якія вольна інтэрпрэтаваныя адпаведнымі аўтарамі».

«Прыведзеныя тэзісы не раскрываюць усе аспэкты адказу на пытаньне журналіста, таму прапаную азнаёміцца з разьмешчаным на інтэрнэт-партале Мінабароны 29 чэрвеня матэрыялам пад назвай «Інфармацыйныя акцыі, разгорнутыя «незалежнымі СМІ», паказалі самае галоўнае — грамадзяне нашай краіны, у тым ліку тыя, хто мае ўласную думку наконт правядзеньня парадаў войскаў, былі і застаюцца патрыётамі сваёй краіны і ў прынцыпе не прымаюць ідэі радыкалаў», — падсумаваў Касінскі.

Такім чынам, уцямнага адказу на сваё пытаньне Матолька так і не атрымаў, а ідэоляг Касінскі фактычна прадубляваў тэкст Макарава, зьмешчаны на сайце абароннага ведамства. А таму будзе зварот у пракуратуру, сказаў Матолька Свабодзе:

«Ліст быў на імя міністра, адпаведна, незразумела, чаму адказ на такім узроўні. Бо фактычна ліст ні пра што. Таму, як мінімум, будзе накіраваны ліст у пракуратуру за парушэньне закону аб зваротах грамадзян — гэта і парушэньне формы, і адказ не па сутнасьці, і г.д. Зрэшты, гэта ж Міністэрства абароны, яны апошнім часам аргумэнтавана адказваць ня могуць. Або ня хочуць».

Каментары62

Цяпер чытаюць

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы кнігар і кніганоша Раман Цымбераў 5

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы кнігар і кніганоша Раман Цымбераў 

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі ў Беларусі экзарцыстаў і па якіх прыкметах яны вызначаюць, з каго трэба выганяць д'ябла8

МАК забараніў украінскаму скелетаністу выступаць у шлеме з выявамі спартсменаў, загінулых на вайне4

18‑гадовая сцяганосца зборнай Малдовы аказалася зацятай пуціністкай12

Алімпіяда яшчэ толькі пачалася, а заваяваныя медалі ў некаторых прызёраў ужо паламаліся5

У Варшаве завялі «птушкамат» для ратавання параненых птушак. Кажуць, што ён такі першы ў свеце1

Лыжнік з Гаіці заняў на Алімпіядзе апошняе месца, але сарваў апладысменты

Еўрасаюз хоча ўвесці санкцыі супраць порта ў Грузіі

На поўдні Украіны расіяне збілі ўкраінскі верталёт2

Фядута пра тое, ці будзе Коля пераемнікам Лукашэнкі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы кнігар і кніганоша Раман Цымбераў 5

Пасля імклівай хваробы памёр 44‑гадовы кнігар і кніганоша Раман Цымбераў 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць