Свет2121

У Расіі п'яны алімпійскі чэмпіён уварваўся ў храм і забраў ім жа падораны абраз

Чатырохразовы алімпійскі чэмпіён па біятлоне Аляксандр Ціханаў ў нецвярозым стане ўварваўся ў храм у вёсцы Уйскае Чэлябінскай вобласці (РФ) і забраў ікону, якую сам жа падарыў у 2012 годзе, піша Tribuna.

«Сёння Ціханаў забраў ікону з храма. Гэта адбывалася пры мностве вернікаў. Прыйшоўшы ў нецвярозым стане, ён пачаў сваю прамову з абразаў настаяцеля.

Калі Ціханаў выходзіў з абразом, ён накінуўся на непаўнагадовую дзяўчынку, якая яго сфатаграфавала. Ён прычыніў ёй боль, зрываючы фотаапарат з яе шыі і штурхаючы яе ўсёй сваёй сілай, а затым замахнуўся на яе кулаком. Дзякуючы прыхаджанам храма, не паспеў яе ўдарыць, бо яны яго спынілі.

Цяпер мы бачым, які ў нас на самай справе славуты зямляк. У сувязі з гэтым, узнікае пытанне, ці можа быць ганаровым грамадзянінам раёна гэты чалавек, які падымае руку на дзяцей, і ці можа школа насіць яго імя?» — гаворыцца ў паведамленні храма.

vk.com

Каментары21

Цяпер чытаюць

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома7

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Усе навіны →
Усе навіны

Тэлеграм-канал Марыны Золатавай прызналі экстрэмісцкім1

На «Беларуськаліі» загінуў 29‑гадовы рабочы

Ціханоўская заклікала беларусаў на эміграцыі быць больш актыўнымі, а не спадзявацца на кабінеты56

«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу13

У Венесуэле пачаліся перамовы паміж уладамі і апазіцыяй1

Трамп заявіў, што Украіна не атрымае ракет Patriot19

У Екацярынбургу атакаваны склад Wildberries

На «Гродна Азоце» адбыўся пазапланавы выкід аміяку

Учора ў Беларусі было +40°C1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома7

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць