Улада11

Не пасьпелі

Ня выдадзеныя падручнікі па «Грамадазнаўстве» і «Чарчэньні», што сёлета ўведзеныя ў курс сярэдняй школы.

У Беларусі не выдадзеныя падручнікі па прадметах «Грамадазнаўства» і «Чарчэнне», што ўведзены ў курс сярэдняй школы сёлета.

Пра гэта паведаміў 25 жніўня на прэс‑канферэнцыі ў Мінску намеснік міністра інфармацыі Ігар Лапцёнак.

У адпаведнасці з дэкрэтам прэзідэнта
№ 15 ад 17 ліпеня 2008 года «Аб некаторых пытаннях агульнай сярэдняй адукацыі»,
вучні IX класса будуць вывучаць чарчэнне, а вучні IX—XI класаў — грамадазнаўства замест навучальнага курса «Чалавек. Грамадства. Дзяржава», які вывучаўся ў VII—XII класах.

Паводле слоў дырэктара выдавецтва «Народная асвета» Ларысы Мінько, для падручніка па грамадазнаўстве аўтарамі матэрыял падрыхтаваны. Падручнік па гэтым прадмеце для IX класа будзе выданы да 2009/2010 навучальнага года. Рукапіс падручніка па чарчэнні таксама падрыхтаваны. Калі падручнік будзе надрукаваны, прадстаўнікі кнігавыдаўцоў і Міністэрства інфармацыі адказаць не здолелі.

І.Лапцёнак зазначыў, што раней чарчэнне вывучалі ў сярэдняй школе, і «база для стварэння падручніка засталася, тут няма ніякіх праблем». Пры гэтым ён падкрэсліў, што выказвае толькі сваё меркаванне: «Я не магу адказваць за Міністэрства адукацыі, аднак мяркую, што

калі паскрэбсці па засеках,
у школьных бібліятэках можна знайсці падручнікі, выданыя 10‑15 гадоў таму, якімі зусім не карысталіся. Знойдуцца там і падручнікі па чарчэнні».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пальчыс заклікаў не перапісваць гісторыю 2020 года: Не шукайце лжывых версій мінулага32

Пальчыс заклікаў не перапісваць гісторыю 2020 года: Не шукайце лжывых версій мінулага

Усе навіны →
Усе навіны

Севярынец: Калі беларус з беларусам не будзе размаўляць па-беларуску — Беларусі не будзе43

Казка ад Сяргея Ціханоўскага з'явілася на ютуб-канале Акадэміі кіравання9

На канферэнцыі «Новая Беларусь» выступілі Ціханоўская і Бяляцкі. Распачаліся дэбаты. Ідзе анлайн-трансляцыя3

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»38

Дыджэі гралі проста з фуры. Вось як прайшла гучная вечарынка каля Нацыянальнай бібліятэкі2

КНДР зарабіла дзясяткі мільярдаў даляраў на вайне Расіі супраць Украіны4

DDoS-атака ідзе на сайты адразу некалькіх беларускіх СМІ. Магчыма, яна звязаная з шостай гадавінай народнага ўздыму 2020‑га і канферэнцыяй «Новая Беларусь», што адкрылася сёння6

У Мінску жорстка пакаралі забойцаў кіргізскага крымінальнага аўтарытэта

Загінула 18‑гадовая Кацярына Садоўская, дачка маладзечанскай актывісткі Алесі Садоўскай6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс заклікаў не перапісваць гісторыю 2020 года: Не шукайце лжывых версій мінулага32

Пальчыс заклікаў не перапісваць гісторыю 2020 года: Не шукайце лжывых версій мінулага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць