Грамадства99

Пінскі актывіст дамогся, каб за акцыю недармаедаў яго судзілі па-беларуску

Суд Пінскага раёна і горада Пінска пачаў паўторны рзгляд справы ў дачыненні да Алеся Аўсеенкі, якому інкрымінуецца ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве на плошчы Леніна 26 сакавіка, перадае «Медыя-Палессе». 

Раней, 27 красавіка, спадар Аўсеенка ўжо быў завочна асуджаны за гэтыя дзеянні і пакараны штрафам у 20 базавых велічыняў. Аднак пінчук абскардзіў рашэнне мясцовага суда. Праз працэдурныя парушэнні Брэсцкі абласны суд адмяніў судовы вырак і вярнуў справу ў Пінск.

З самага пачатку працэс Алесь Аўсеенка вылучыў некалькі адводаў суддзю Андрэю Бычыла, аднак яны не былі задаволеныя.

Сваю віну Алесь Аўсеенка не прызнаў, хоць і не адмаўляў, што прысутнічаў на плошчы 26 сакавіка. Ён выступіў з разгорнутым спічам, у якім апісаў падзеі таго дня, абгрунтаваў сваё права на ўдзел у мірных акцыях, даў ацэнку стану з правамі чалавека ў краіне, назваў судовыя пераследы ўдзельнікаў мірных акцый палітычнымі рэпрэсіямі і прапанаваў скончыць ягоную справу за адсутнасцью складу адміністрацыйнага правапарушэння.

Таксама падсудны выступіў з некалькімі хадайніцтвамі: правядзенне працэсу па-беларуску, выклік у суд некалькіх сведак (у тым ліку кіраўніка міліцыі Пінска).

Суддзя Андрэй Бычыла пагадзіўся весці працэс па-беларуску, выклікаць сведак (акрамя кіраўніка пінскай міліцыі) і перанёс працэс на 10 жніўня.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы вызначылі птушку з самым прыгожым спевам2

Украіна абвясціла на чацвёра сутак рэжым цішыні3

Навукоўцы разгадалі таямніцу нараджэння Месяца9

Пад Мінскам паказалі новыя сарты вінаграду, прыдатныя для беларускага клімату1

Трамп: Уіткаф і Кушнер вязуць у Маскву і Кіеў прапанову аб завяршэнні вайны1

У Смалявічах расіянін на дзіцячай пляцоўцы напаў на школьніка15

Нумар нямецкага часопіса выйшаў з рускім матам на вокладцы5

У некаторых месцах у Беларусі забароняць рабіць відэаназіранне5

Беларуску Ірыну Халіп уключылі ў рэестр расійскіх «іншаземных агентаў»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах2

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць