Бойка адбылася 13 жніўня каля трох гадзін ночы на дыскатэцы курорта Льорэт-дэ-Мар. Тры чалавекі забілі да смерці грамадзяніна Італіі. Ён пазней памёр у лякарні. На відэа бачна, як адзін з нападнікаў наносіць удар нагой па галаве 22-гадовага італьянца.
Што стала прычынай бойкі, невядома. Трое падазраваных — выхадцы з Чачні, яны маюць грамадзянства Расіі, але жывуць у Францыі як бежанцы.
Адзін з падазраваных, які нанёс смяротны ўдар, пад вартай у Іспаніі. Двое іншых вярнуліся ў Францыю.
Каментары