Беларускія добраахвотнікі зладзілі на ўкраінскім Палессі спаборніцтвы па крос-трыятлоне ФОТЫ
26-га жніўня на ўкраінскім Палессі адбыліся спаборніцтвы па крос-трыятлоне «Polissia Challenge Cup 2017», у якіх узялі ўдзел больш за 80 чалавек. Адным з арганізатараў выступіў «Грамадскі сектар Атраду «Пагоня».
За перамогу ў спаборніцтвах змагаліся і некалькі беларусаў.
Спачатку ўдзельнікі праплылі кіламетр возера Сомін, пасля чаго пераапрануліся і селі на ровары. Праехаўшы 20 кіламетраў, спартсмены перайшлі да забегу на 6 кіламетраў. Фінішавалі ўдзельнікі ў вёсцы Смідын. Пераможцамі сталі прафесійныя спартсмены з Кіева, Дняпра, Львова і Жытоміра.






«Пагоня» — атрад беларускіх добраахвотнікаў, які браў удзел у баях на Данбасе на баку Украіны. Увосень 2016 года «Пагоня» спыніла ўдзел у вайсковых дзеяннях і стварыла арганізацыю «Грамадскі сектар Атраду «Пагоня», якая займаецца рознабаковай дапамогай беларускім добраахвотнікам.


Цяпер чытаюць
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары