Свет77

Шыдла: Пазіцыя Польшчы ў дачыненні да мігрантаў не зменіцца

Прэм'ер-міністр Польшчы Беата Шыдла заявіла, што пазіцыя Польшчы ў дачыненні да бежанцаў не зменіцца. Так яна пракаментавала заяву Еўракамісіі пра намер падаць пазоў у Суд ЕС супраць Польшчы, Венгрыі і Чэхіі за адмову прымаць бежанцаў у рамках праграмы рэлакацыі, паведамляе Радыё Польшча.

У эфіры тэлеканала TVP Info кіраўнік польскага ўрада выказала меркаванне, што палітыка ЕС у дачыненні да мігрантаў памылковая, па меншай меры, па дзвюх прычынах: яна стварае пагрозу бяспецы ў Еўропе і перашкаджае атрыманню дапамогі тымі, хто ў ёй сапраўды мае патрэбу. На думку Шыдла, у Еўропу прыбываюць у асноўным эканамічныя мігранты.

Прэм'ер таксама раскрытыкавала адхіленне Судом ЕС скаргі на прымусовы прыём бежанцаў, пададзенай Венгрыяй і Славакіяй. Яна мяркуе, што гэты крок не адпавядае асновам ЕС. На думку кіраўніка польскага ўрада, некаторыя рашэнні і дзеянні Еўракамісіі парушаюць правы краін — сяброў ЕС. «Калі згаджацца з гэтымі рашэннямі, то акажацца, што ЕС не будуецца на справядлівасці і павазе правоў дзяржаў. З гэтай перспектывы можна казаць пра канец Еўрасаюза», — заявіла Беата Шыдла.

Міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі таксама раскрытыкаваў адхіленне Судом ЕС скаргі Венгрыі і Славакіі. Ён падкрэсліў, што Польшча не паддасца ціску Еўрасаюза і, у выпадку неабходнасці, будзе дамагацца прызнання сваёй невінаватасці ў судзе. «Што рабіць, прыйдзецца абараняцца. Бяспека Польшчы важнейшая за неабдуманыя рашэнні еўрапейскіх органаў», — заявіў ён.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе11

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Усе навіны →
Усе навіны

Як у беларускіх школах абшукваюць дзяцей ВІДЭА27

20‑гадовы беларус ажаніўся з 41‑гадовай жанчынай дзеля адтэрміноўкі ад арміі. Але план не спрацаваў1

«Нахабна трацяць мільярды». Лукашэнка выступіў з новымі нападкамі на суседнія краіны14

Жонка прапагандыста Тура тэрмінова шукае рэпетытара па матэматыцы для дачкі28

Ліса пакусала мужчыну і сабак ва Уздзенскім раёне1

За палітыку асудзілі маладую намесніцу дырэктара школы з Беняконяў10

На медычным кангрэсе ва Уроцлаве арганізатары знялі лукашэнкаўскі сцяг пасля пратэстаў беларусаў2

Жыллё не нашмат таннейшае за польскае — але больш прасторнае і з дыванамі. ІТ-спецыялістка хваліць Таджыкістан2

Беларуская топ-мадэль выйшла замуж за шамана — цяпер вучыць гіпнааргазмам27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе11

Джон Коўл прыедзе ў Беларусь 15 верасня. Лукашэнка, аднак папярэдзіў: «вялікай здзелкі» не будзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць