Свет44

Еўрапейскі суд адхіліў патрабаванні адмяніць сістэму міграцыйных квот

Еўрапейскі суд правасуддзя адхіліў пазовы Венгрыі і Славакіі, якія патрабавалі адмяніць уведзеныя ў 2015 годзе квоты ў дачыненні да прыёму мігрантаў, паведамляе ВВС.

Венгрыя не прыняла ні аднаго мігранта з часу ўступлення ў сілу два гады таму еўрапейскай сістэмы квот па размяшчэнні мігрантаў, якая павінна была знізіць ціск на такія краіны, як Грэцыя і Італія, куды кіравалася асноўная маса прыбываючых у Еўропу мігрантаў.

У рамках гэтай сістэмы было прынята ўсяго 28 тысяч мігрантаў, хоць у момант яе зацвярджэння меркавалася, што яна ахопіць да 160 тысяч чалавек.

Венгрыя, Славакія, Чэхія і Румынія галасавалі супраць увядзення квот. Аднак еўрапейскія ўлады ў Люксембургу заявілі, што уведзеная сістэма квот з'яўляецца абавязковай для ўсіх сяброў ЕС, незалежна ад таго, ці галасавалі яны за яе. Венгрыя павінна была прыняць 1294 бежанцы, Славакія — 802.

На сённяшні дзень Славакія прыняла толькі каля дзясятка бежанцаў.

Звярнуўшыся з пазовамі ў Еўрапейскі суд правасуддзя, Венгрыя і Славакія сцвярджалі, што пры прыняцці сістэмы квот былі дапушчаныя працэдурныя парушэнні, і што квоты не з'яўляюцца адэкватнай мерай у адказ на міграцыйны крызіс.

Судовыя ўлады абедзвюх краін заяўлялі, што сістэма квот узмацняе небяспеку ісламскага тэрарызму і ўяўляе з сябе пагрозу для іх аднародных у этнічным дачыненні грамадстваў.

Іх пазовы былі падтрыманыя Польшчай, дзе да ўлады прыйшоў правы ўрад.

Аднак цяпер яны адхіленыя найвышэйшай судовай інстанцыяй ЕС, у вырашэнні якой гаворыцца: «Суд адхіляе пазовы, прадстаўленыя Славакіяй і Венгрыяй, у дачыненні да часовага механізму абавязковага размяшчэння бежанцаў, якія звярнуліся з просьбай пра прытулак».

«Гэты механізм дапамагае Грэцыі і Італіі спраўляцца з наступствамі міграцыйнага крызісу 2015 года і з'яўляецца прапарцыйнай мерай».

Рашэнне суда канчатковае і не падлягае апеляцыі.

Венгрыя, Польшча і Чэхія могуць таксама сутыкнуцца з судовымі мерамі з боку Еўрапейскай камісіі ў сувязі з невыкананнем імі абавязковай праграмы размяшчэння бежанцаў.

Еўрапейская камісія можа падаць у ЕСП пазовы аб невыкананні і запатрабаваць выплаты значных штрафаў.

Еўрапейскі саюз разглядае палітыку размяшчэння мігрантаў, якія прыбываюць у Еўропу, у якасці важнай праявы палітычнай салідарнасці краін — сяброў ЕС.

У рамках гэтай палітыкі ЕС увёў сістэму квот па размяшчэнні мігрантаў у асобных краінах, якая павінна палегчыць цяжар для Грэцыі і Італіі, куды прыбывае вялікая частка мігрантаў.

Хоць Венгрыя і Славакія пацярпелі няўдачу ў спробах дамагчыся судовага рашэння аб адмене гэтай сістэмы, гэта не вырашае палітычнай праблемы. Еўрапейскай камісіі, магчыма, прыйдзецца прыгразіць фінансавымі санкцыямі краінам, якія адмаўляюцца пагадзіцца з сістэмай квот, калі пастанова ЕСП не паўплывае на іх пазіцыю.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць