У Гродне закрываецца першая ў Беларусі студыя для аматараў БДСМ-гульняў, адкрытая сёлета ў чэрвені. Як піша Еўрарадыё са спасылкай на newgrodno.by, студыя перабярэцца ў іншы горад. Як варыянт для пераезду спярша разглядаўся Брэст, але потым было вырашана спыніцца на Мінску.

Прадпрымальнік Уладзімір, які адчыніў студыю не хавае разгубленасці: «Нібыта вывучылі рынак падобных паслуг за мяжой, прааналізавалі водгукі сямейных пар, большасць з якіх былі станоўчымі і сужэнцы заставаліся больш чым задаволенымі. Але нашыя чаканні не спраўдзіліся, не знайшлося так шмат жадаючых неяк разнастаіць руціну і паспрабаваць нешта новае».
Па яго словах, гродзенцы цікавіліся навінкай, але вельмі асцярожна: ахвочых паспрабаваць сябе ў ролевых гульнях у панаванне і падпарадкаванне апынулася зусім няшмат.
-
Алімпійскі прызёр Максім Недасекаў ажаніўся другі раз. Гэтым разам з Лалітай
-
Маладое пакаленне перастала гэтага саромецца: 22% амерыканцаў пакалення Z лічаць сябе ЛГБТК. Абсалютная большасць з іх — гэта бісэксуалы
-
Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў
Каментары