Пасольства Беларусі ва Украіне выказала пратэст у сувязі з хуліганскімі дзеяннямі ля будынка дыпмісіі ў Кіеве. Пра гэта гаворыцца ў заяве на сайце пасольства.

У дыппрадстаўніцтве распавялі, што 23 верасня група неўстаноўленых людзей перад будынкам пасольства Беларусі правяла хуліганскую акцыю антыбеларускай скіраванасці.

«Беручы пад увагу, што ўдзельнікі акцыі хавалі твары, паводзілі сябе нахабна і агрэсіўна, выкарыстоўвалі фаеры, пасольства Беларусі ва Украіне выказала пратэст украінскаму боку і запатрабавала правесці адпаведнае расследаванне», — гаворыцца ў заяве.

Акрамя таго, пасольства патрабуе гарантаваць бяспеку функцыянавання беларускай дыпламатычнай місіі ў адпаведнасці са арт. 22 Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах ад 18 красавіка 1961 года.

Ва ўкраінскіх СМІ і адкрытых крыніцах не згадваецца аб правядзенні якой-небудзь акцыі ля беларускай дыпмісіі 23 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?