1 кастрычніка ў Кіеве беларуская грамада і ўкраінскія актывісты згадвалі беларускага добраахвотніка Алеся Чаркашына, які загінуў 28 жніўня 2016 году ад раненьняў, атрыманых у адным з баёў пад Аўдзееўкай, паведамляе радыё «Свабода».
27 верасьня Алесю Чаркашыну споўнілася б 35 гадоў. Ён ваяваў у складзе Добраахвотнага ўкраінскага корпусу «Правы сэктар» пад пазыўным «Тарас». Параненага байца перавезьлі ў Запароскі шпіталь, дзе ён разам з мэдыкамі яшчэ два тыдні змагаўся за сваё жыцьцё. Пахаваны Алесь Чаркашын у Камяніцы Жыравецкай пад Берасьцем.


Беларускі добраахвотнік пасьмяротна ўзнагароджаны ордэнам «Народны герой Украіны».

Як распавядалі ягоныя паплечнікі, Алесь Чаркашын атрымаў у адной з навучальных установаў Хэрсону дыплём тэоляга і пасьля Данбасу плянаваў займацца місіянэрскай дзейнасьцю.
Цяпер чытаюць
Праектавалі кароўнікі і акумулятарны завод, а цяпер узяліся за барока. З велічнага езуіцкага калегіума ў Пінску збіраюцца збіць увесь тынк — а ён быў распісаны фрэскамі
Каментары