Улада11

Як пасьмелі, так і зжалі

Сельская гаспадарка дэманструе посьпехі за кошт ужываньня сучасных тэхналёгіяў, аднак цалкам адмовіцца ад савецкіх традыцыяў пакуль не зьбіраецца.

Сельская гаспадарка дэманструе посьпехі за кошт ужываньня сучасных тэхналёгіяў, аднак цалкам адмовіцца ад савецкіх традыцыяў пакуль не зьбіраецца.

Сёлета ў Беларусі атрыманы рэкордны ўраджай збожжавых — 9,3 млн тонаў. Пра асаблівасьці жніва ў інтэрвію БЕЛТА распавёў намесьнік міністра сельскай гаспадаркі і харчу Васіль Паўлоўскі.

У гутарцы на сябе зьвяртаюць увагу некаторыя моманты.

Так, намесьнік міністра тлумачыць посьпехі айчынных хлебаробаў тым, што кіраўнікі гаспадарак сталі «больш патрабавальнымі да выкананьня тэхналёгіі вырошчваньня збожжавых», а таксама істотным абнаўленьнем машынна-трактарнага парку ды надзвычай спрыяльным надвор’ем.
Дзякуючы выкарыстаньню сучасных тэхналёгіяў некаторыя гаспадаркі, у прыватнасьці СВК «Верцялішкі» з Гарадзенскага раёну, дасягнулі нечуваных раней у Беларусі ўраджаяў — за 100 ц/га.

Намесьнік міністра назваў самыя высокапрыбытковыя культуры, здольныя «значна палепшыць усю эканоміку сельскагаспадарчых арганізацыяў» — піваварны ячмень і насеньне рапсу, закупачныя цэны на якія ў гэтым годзе істотна вышэйшыя за цэны на харчовую пшаніцу. На поўдні Беларусі час перагледзець севазварот — пацяпленьне робіць актуальнымі экзатычныя дагэтуль проса, сорга, сланечнік і сою.

У той жа час, рэкорднае жніво агаліла пытаньне татальнага недахопу сушыльных комплексаў.

Такім чынам, з інтэрвію вынікае, што бяз хлеба беларусы не застануцца найперш дзякуючы выкарыстаньню сучасных тэхналёгіяў. Аднак цалкам адмовіцца ад савецкіх традыцыяў наша сельская гаспадарка пакуль не зьбіраецца. Жніво па ранейшаму застаецца «агульным клопатам» ня толькі аграрнікаў, але й гарадзкога насельніцтва, вайскоўцаў, прамыслоўцаў транспартнікаў. Як і год, і два таму практыкуецца перагон ўборачнай тэхнікі зь Берасьцейшчыны на Віцебшчыну. За сваю нялёгкую працу частку заробку вяскоўцы атрымліваюць натураплатай. А памер будучага ўраджаю вызначаецца кіраўніком дзяржавы на год наперад — у наступным годзе кроў з носу, але мусім атрымаць 10 мільёнаў. Асноўнага прыросту сельгаспрадукцыі, дарэчы, мяркуецца дасягнуць за кошт Віцебшчыны, Магілёўшчыны і Гомельшчыны, дзе, па словах В. Паўлоўскага, «застаўся вельмі вялікі нявыкарыстаны патэнцыял зямлі».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ5

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У папулярнай расійскай халве знайшлі лішак кадмію1

Беларус за 1000 еўра купіў у Расіі пасведчанне кіроўцы. Цяпер у яго праблемы ў Польшчы4

У Мінску закрыўся бар «Вострыя казыркі»5

Новы від марскіх малюскаў назвалі ў гонар брамніка зборнай Каба-Вэрдэ

У якіх умовах жыве Кім Чэн Ын і што носяць яго жонка, сястра і дачка6

Ад качагара да «архімандрыта», які ладзіць оргіі і посціць гей-порна. Хто той рэлігійны махляр, якога арыштавалі на Віцебшчыне12

Расійскі мільярдэр, ураджэнец Гомеля Мельнічэнка выступіў з праграмным артыкулам з апісаннем магчымага новага парадку ў Еўропе51

«Цяперашні статус недалёкі ад бамжацкага». Былы палітвязень Ігар Карней расказаў пра праблемы з легалізацыяй17

Урад значна скараціў пералік тавараў, на якія рэгулююцца цэны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ5

Айцішнік і былы палітвязень Віктар Куўшынаў прадае за 850 тысяч еўра дом у Партугаліі, які пабудаваў паўтара года таму ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць