Грамадства4747

Марзалюк запярэчыў Карпенку: Трэба звычайную школу падцягваць да ўзроўню гімназій, а не наадварот

Мінадукацыі на мінулым тыдні выступіла з нечаканай ідэяй: ураўнаваць школы і гімназіі па праграмах навучання. Прычым, ідэя не ў тым, каб школы падцягнуць да ўзроўню гімназіі, а гімназіі «апусціць» да ўзроўню школ. Бо, па меркаванні міністра адукацыі Ігара Карпенкі, «адукацыя павінна быць роўнадаступнай, не павінна фармавацца нейкая элітарнасць», а адбор таленавітых дзяцей на павінен ператварацца ў спаборніцтва кашалькоў бацькоў.

Імгненна пытанне, што чакае гімназіі і іх вучняў у бліжэйшым будучым, ўсхвалявала беларускае грамадства. Далучыцца да спрэчкі вырашаюць нават дэпутаты парламента: на 29 лістапада прызначаныя парламенцкія слуханні на тэму «Нацыянальная сістэма адукацыі: стан і шляхі ўдасканальвання заканадаўчага рэгулявання».

Па словах старшыні камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Ігара Марзалюка, слуханні планавыя, будзе абмяркоўвацца праект новага «Кодэкса аб адукацыі», але не абыйдзецца і без абмеркавання будучага гімназій. Ужо відавочна, што пазіцыя дэпутатаў і Мінадукацыі ў пытанні «рэфармавання» гімназій не супадаюць.

«Я глыбока перакананы ў адным: гімназіі павінны існаваць - мы не павінны страціць лепшых дзяцей і лепшыя школы. Я лічу, што ўся філасофія павінна быць пабудаваная на тым, каб звычайную школу падцягваць да ўзроўню гімназій, а не наадварот. А там, дзе гімназіі не адпавядаюць сваёй высокай назве, там іх не павінна быць. Адно, у чым я згодны з міністрам на 100% - не павінна быць конкурсу бацькоўскіх кашалькоў. Мусіць быць конкурс інтэлекту», мяркуе Ігар Марзалюк.

З калегам згодная і дэпутатка Алена Анісім.

«Я за тое, каб гімназіі, як установы, якія сябе зарэкамендавалі належным чынам, засталіся. Я за тое, каб пашыралася беларускамоўная адукацыя, у тым ліку праз стварэнне гімназій з беларускай мовай навучання ў раённых цэнтрах. А ўжо што тычыцца таго, калі і як там экзамены здаваць, то гэта трэба абмяркоўваць», - кажа Алена Анісім.

У адказ на закід міністра адукацыі пра «непатрэбную элітарнасць», Ігар Марзалюк кажа пра неабходнасць інтэлектуальнай канкурэнцыі сярод роўных, і як бацька гімназіста-выдатніка дадае:

 «Самае галоўнае, што ёсць у гімназіі — гэта неагрэсіўнае асяроддзе, гэта матываваныя на дасягненне высокага поспеху і на перамогі на алімпіядах ды конкурсах, з перспектывай навуковых дасягненняў, дзеці і іх педагогі. Бо для таго, каб дзіця было таленавітае, павінны быць таленавітыя педкалектывы. А на сёння ў пераважнай большасці гімназій высокаякасныя выкладчыкі.

І гімназіі выконваюць ролю высокаякасных навукова-метадычных цэнтраў для ўсіх астатніх школ і з’яўляюцца ўзорам. Не кажу, што ўсе. Але там ёсць схема вельмі простая: калі дырэктар не цягне, альбо бярэ хабар, то ён павінен альбо быць пазбаўлены працы, альбо сядзець у турме. Але калі мы будзем за крытэрый браць якасць, дасягненні і ўсё астатняе, то мы пабачым, што абсалютная большасць гімназій гэтую задачу выконвае».

Але, ці можа так здарыцца, што кіраўніцтва Мінадукацыі меркаванне дэпутатаў выслухае, але ўсё адно зробіць па-свойму? Старшыня парламенцкай камісіі спадзяецца, што міністр Карпенка не захоча «ствараць канфрантацыю ў грамадстве» і прыслухаецца не толькі да меркавання народных абраннікаў, але і бацькоў.

«Мне падаецца, што разам з міністрам, разам з Міністэрствам адукацыі, нашай камісіяй, а мы свае рэкамендацыі выпрацуем, мы прагаворым і пастараемся прыйсці да нейкага пазітыўнага выніку. Мне хочацца ў гэта верыць», — кажа Ігар Марзалюк.

Па словах Марзалюка, нешта накшталт экзамену ў гімназіі павінна захавацца пасля чацвёртага класа, супраць чаго выступае Мінадукацыі. Як павінна застацца спецыялізацыя з пятага класа, а не з дзявятага, за што выступае міністр Карпенка.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Каментары47

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе28

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску затрымалі арганізатара фінансавай піраміды, які за два гады ўзбіўся на 750 тысяч даляраў3

Наступнымі днямі да +27°С

УСУ знішчылі ў Крыме і на Данбасе яшчэ два ЗРК, прабіваюць калідоры ў небе над акупаванымі тэрыторыямі1

Мінчанкі заплацілі па 100 рублёў, каб з раскошай паглядзець «Д'ябал носіць Prada 2». Але ўсю раскошу атрымалі толькі блогеры12

«Нешта пайшло не так». Як беларуска ўвесь год купляла даляры і колькі страціла4

Удары УСУ па НПЗ пашкодзілі 23% нафтаперапрацоўчых магутнасцяў Расіі6

«Белджы» плануе сёлета выпусціць 10 тысяч электрамабіляў і гібрыдаў

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў4

Трамп паведаміў пра фантастычныя здзелкі з Кітаем пасля сустрэчы з Сі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе28

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць