Свет2020

На банкаўскіх рахунках затрыманых у Саудаўскай Аравіі прынцаў і карупцыянераў замарозілі ўжо $33 мільярды

Сярод затрыманых — прынц Аль-Валід бін Талал, які раней узначальваў Мінфін Саудаўскай Аравіі. Яго называюць адным з найбагацейшых людзей планеты: багацце прынца перавышае $20 мільярдаў. Справа на фота — яго 3-я жонка прынцэса Аміра (разышліся ў 2014 г.). Фота: Jasper Juinen/Getty Images

Цэнтрабанк Саудаўскай Аравіі даручыў крэдытным арганізацыям каралеўства замарозіць рахункі дзясяткаў чыноўнікаў і бізнесменаў, якія раней былі затрыманыя па падазрэнні ў карупцыі, паведамляе Bloomberg.

Па звестках крыніц агенцтва, Цэнтрабанк падрыхтаваў спіс з сотні крэдытораў, чые рахункі таксама ў хуткім часе павінны быць замарожаны. Раней пра тое, што саудаўскія банкі пачалі замарожваць рахункі падазраваных у карупцыі, паведамляў Reuters са спасылкай на свае крыніцы.

Кароль Саудаўскай Аравіі Салман ібн Абдул-Азіз Аль Сауд 4 лістапада выдаў указ аб барацьбе з карупцыяй і стварэнні вярхоўнага камітэта па барацьбе з ёй на чале з наследным прынцам. Пасля гэтага тэлеканал Al Arabiya паведаміў аб затрыманні 11 членаў каралеўскай сям'і, а таксама дзесяткаў чыноўнікаў і бізнесменаў. Колькасць затрыманых, паводле непацверджаных звестак, склала каля 40 чалавек.

Па звестках крыніцы Reuters, іх падазраюць у карупцыі, адмыванні грошай, злоўжыванні пасадамі і растраце бюджэтных сродкаў.

На фоне затрыманняў кошт нафты Brent паднялася да $64,03 за бараль і абнавіў максімум ўпершыню з чэрвеня 2015 года, адзначае РБК.

Каментары20

Цяпер чытаюць

«Як толькі чуюць пра Расію — дык усё… У чым праблема?» У Мінску не хочуць здаваць кватэру чалавеку з расійскім пашпартам14

«Як толькі чуюць пра Расію — дык усё… У чым праблема?» У Мінску не хочуць здаваць кватэру чалавеку з расійскім пашпартам

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь — на другім месцы. Дзяўчына расказала, як сартавала смецце ў шасці краінах свету2

«Ва ўсіх сярод знаёмых ёсць загінулыя». Удзельнікі акцый пратэсту ў Іране расказалі, як усё было4

Што цяпер з эканомікай Венесуэлы? І ці стала больш свабоды?

Еўрасаюз шукае альтэрнатыву газавай залежнасці ад ЗША1

Літва прыгразіла Беларусі новым закрыццём мяжы10

«Я ўжо развітаўся з жыццём». Беларус прайшоў пешшу ад Вены да Стамбула6

У 2023‑м у Празе раптоўна памёр 35‑гадовы беларускі журналіст Ануфрыенка. Былая калега кажа, што яго маглі атруціць3

У Баранавічах на снезе знайшлі жывога кажана, хоць для іх цяпер не сезон1

У Вільні малыя дзеці замежнікаў будуць хадзіць толькі ў літоўскамоўныя школы. Але для беларускамоўнай гімназіі зробяць выключэнне17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Як толькі чуюць пра Расію — дык усё… У чым праблема?» У Мінску не хочуць здаваць кватэру чалавеку з расійскім пашпартам14

«Як толькі чуюць пра Расію — дык усё… У чым праблема?» У Мінску не хочуць здаваць кватэру чалавеку з расійскім пашпартам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць