Здарэнні1414

Былы беларускі футбаліст сам на сябе выклікае міліцыю, калі вып'е. І ўжо 10 разоў трапіў у ЛПП

Участковы інспектар Савецкага РУУС Мінска Сяргей Бікінееў распавёў карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» пра незвычайную просьбу, з якой да яго звярталіся жыхары раёна:

«Адпраўце мяне ў ЛПП» — з такой просьбай неаднаразова звяртаўся 25-гадовы хлопец, які жыве з бабуляй у доме на праспекце Машэрава, побач з нашым апорным пунктам.

Да 18 гадоў ён прафесійна займаўся футболам, але потым прызвычаіўся да алкаголю. Вадзілі яго да нарколага, кадавалі, нічога не дапамагло: піў, скандаліў. У выніку апынуўся ў лячэбна-працоўным прафілакторыі.

Кіраўніцтва прафілакторыя нарадавацца не магло: і ва ўсіх спартыўных мерапрыемствах ён удзельнічаў, і працаваў спраўна, і рэжым не парушаў. Увогуле, як падмянілі чалавека, — расказвае міліцыянт. —

Але варта было яму вярнуцца дадому, зноў узяўся за спіртное. Прыйшоў з ім пагутарыць, а хлопец з ходу стаў мяне ўгаворваць: адпраўце ў ЛПП. Патлумачыў, што туды трапляюць асобы, якіх некалькі разоў на год прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за знаходжанне ў грамадскіх месцах у стане алкагольнага ап'янення.

Хлопец адразу стаў выклікаць міліцыю, як вып'е. У выніку ўжо 10-ы раз у ЛПП трапляе.

Спадзяюся, што калі-небудзь ён усё ж зможа перамагчы залежнасць».

Каментары14

Цяпер чытаюць

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові3

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові

Усе навіны →
Усе навіны

На ўсходзе Францыі людзей устрывожыў п'яны алень ВІДЭА4

У Маскве забаранілі публікаваць інфармацыю пра наступствы ўкраінскіх удараў — акрамя афіцыйнай3

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты34

Аварыю на чыгунцы ў Белгарадскай вобласці справакавала расійская бомба

Стварылі дзяржаўную камісію для перапісвання падручнікаў па гуманітарных прадметах9

«Прыгажун. Яшчэ больш стаў падобны да прынца». У тыкток нагналі ботаў, якія расхвальваюць прыгажосць Мікалая Лукашэнкі38

«Мець машыну, даражэйшую за кватэру? Такое магчыма толькі ў Мінску». Француз расказаў, чым яго здзіўляюць беларусы8

У Мінску закладаюць «Качыны востраў»2

У Гомелі пачалі вытворчасць печкі-ракеты для дачнікаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові3

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць