Грамадства33

Выйшаў на свабоду палітзняволены намеснік па ідэалогіі БелТА

Сяргей Адзярыха перадаваў інсайдарскую інфармацыю Анатолю Котаву, які публікаваў яе ў папулярны тады канал «Нік і Майк». Пасля вызвалення ён пайшоў у таксісты.

Стала вядома пра вызваленне былога топ-менеджара БелТА Сяргея Адзярыхі. Намесніка генеральнага дырэктара БелТА па ідэалогіі арыштавалі ў кастрычніку 2021 года і прысудзілі пяць гадоў калоніі за «перавышэнне ўлады» (арт. 426 Крымінальнага кодэкса).

Сяргея Адзярыху абвінавацілі ў тым, што ён перадаваў інфармацыю Анатолю Котаву ў Нацыянальнае антыкрызіснае ўпраўленне — напрыклад, пра графік паездак Лукашэнкі ці іншых чыноўнікаў. Тыя звесткі публікаваліся ў інсайдарскім канале «Нік і Майк», агулам 58 допісаў.

За інфармацыю яму нічога не плацілі.

Адзярыха быў прызнаны палітвязнем. Яго тэрмін павінен быў скончыцца прыкладна ў ліпені 2026 года, але стала вядома, што былы медыяменеджар ужо знаходзіцца на свабодзе. Паколькі артыкул, па якім асудзілі Адзярыху, быў «карупцыйным», а не «экстрэмісцкім», то тэарэтычна ў яго дачыненні магла прымяніцца амністыя.

У кастрычніку 2025 года Сяргей Адзярыха адкрыў ІП як таксіст.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • Вось мне цікава
    14.05.2026
    Які быў сэнс публікацыі злітых матэрыялаў? Хто з іх скарыстаў? Навошта аж 58, а не 2? Тады ўжо пішыце колькі лайкаў сабралі. А то чалавек адседзеў за нейкага Котава.
  • venlo
    14.05.2026
    Нібыта не дурны чалавек,
    але што ж такого сакрэтнага можа быць ў Белта? што чалавека можна пасадзіць на 5 год?
  • адказ
    15.05.2026
    venlo, графік паездак.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся5

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся5

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць