Свет77

Хто тая «варажбітка», з якой раіўся Андрэй Ярмак?

Падчас судовага пасяджэння Вышэйшага антыкарупцыйнага суда па абранні меры стрымання былому кіраўніку Офіса прэзідэнта Андрэю Ермаку 13 мая стала вядома імя асобы «Вераніка Фэншуй Офіс». З ёй тагачасны кіраўнік ОП, верагодна, раіўся наконт прызначэнняў на вышэйшыя дзяржаўныя пасады. Паводле слоў пракурора Спецыялізаванай антыкарупцыйнай пракуратуры, гэта — Вераніка Анікіевіч. Суд забараніў Ермаку размаўляць з ёю.

У сацыяльных сетках Вераніка Анікіевіч актыўна выказвала сваю падтрымку Андрэю Ермаку

«Схемы» высветлілі, што гэта 51‑гадовая жыхарка Кіева Вераніка Анікіевіч, якая называе сябе кансультанткай па астралогіі. У сацсетках яна актыўна выказвалася ў падтрымку Андрэя Ермака, а ў кантактах карыстальнікаў запісаная як «Вероника Консульт. А.Б.» і «Veronika Anikievich/гадалка Єрмак».

Вераніка Анікіевіч, яна ж Вераніка Даніленка (такое прозвішча мае адна з яе сваячак), называе сябе аўтаркай тэлеграм-канала «Лунные часы». Яна адзначае, што кансультуе па астралогіі: «дапамагаю людзям знайсці яснасць у тэме іх жыццёвых працэсаў». Згодна з яе рэзюмэ, яна скончыла Херсонскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «фінансавы аналіз, кантроль і менеджмент».

Журналісты знайшлі яе акаўнт у фэйсбуку і прааналізавалі каментары ў тэлеграм-чатах. Паведамленне Ермаку пра падазрэнне яна пракаментавала як «спецаперацыю Трампа-Пуціна па капітуляцыі Украіны» і назвала НАБУ і САП «падонкамі», якія «прадаліся рускім». Пры гэтым яна заяўляла, што на іх фоне «Зеля» (прэзідэнт Зяленскі) выглядае «з німбам і крыламі за спінай».

«Схемы» таксама ўстанавілі наступныя факты: у 2015 годзе Анікіевіч ездзіла ў Крым, а яе бацька Фёдар Анікіевіч — грамадзянін РФ.

У 2015 годзе ён узначальваў раённае аддзяленне «Апазіцыйнага блока» ў Генічэску і заяўляў, што мужчыны ўцякаюць ад ваенкаматаў, а яго аднапартыйцы «з павагай ставяцца да Расіі».

Мяркуючы па фота за май 2025 года, дзе ён пазіруе з георгіеўскімі стужкамі і сцягамі РФ, ён працягвае жыць у акупаваным Генічэску.

«Схемы» звярнуліся па каментар да Веранікі Анікіевіч, але пасля прадстаўлення журналісткі тая паклала слухаўку.

12 траўня пракурор САП Валянціна Грабянюк заявіла ў судзе, што былы кіраўнік Офіса прэзідэнта, верагодна, быў датычны да пэўных прызначэнняў на высокія дзяржаўныя пасады. Паводле яе слоў, ён абмеркаваў гэта з чалавекам, які ў кантактах падпісаны як «Офіс Веранікі Фэншуй». У прыватнасці, ён даслаў гэтай асобе даныя аб датах нараджэння кандыдатаў і папрасіў кансультацыі.

Ермака ўзялі на 2 месяцы пад арышт, але ён можа выйсці пад заклад сумай больш за тры мільёны даляраў. Ярмак праходзіць па справе аб легалізацыі 460 мільёнаў грыўняў на элітным будаўніцтве ў Козіне пад Кіевам (2021—2025 гады). Следства лічыць, што грошы былі «адмытыя» праз узвядзенне катэджнага гарадка на 8 гектарах. Сам Ярмак лічыць абвінавачанні неабгрунтаванымі.

Каментары7

  • Бгг
    14.05.2026
    Вы ж понимаете, что это даже не 1% всего? Не понимаете?
  • Валенты
    14.05.2026
    Бгг, а які гэта працэнт? маеш лічбы - давай, з крыніцамі. не маеш, значыцца ўдзельнік спецаперацыі.
  • Filipp
    14.05.2026
    Як так, кралі разам, а судзяць толькі Ермака!

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна16

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Моладзь Качанавай вязе ў Мінск расійскага архітэктара, які праектуе ідэалагічныя манументы для акупаваных гарадоў Украіны34

Дэмакрат упершыню за 30 гадоў стане губернатарам Тэхаса — аплоту рэспубліканцаў3

Трамп паабяцаў прыняць перамогу дэмакратаў2

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША21

Ужо не 36,6. За 150 гадоў людзі сталі халаднейшымі8

Вы «сава» ці «жаўранак»? Навукоўцы навучыліся вызначаць гэта па валасах1

Беларускія дактары ўпершыню выратавалі немаўля без паловы дыяфрагмы

Пад Самарай пасля ўдару Украіны другія суткі гарыць адно з найбуйнейшых сховішчаў нафты ў Еўропе1

У Літве ўрачыста адзначылі 100‑годдзе былога прэзідэнта Валдаса Адамкуса. Быў і сам юбіляр ФОТЫ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна16

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць