Свет44

На ўсходзе Францыі людзей устрывожыў п'яны алень ВІДЭА

У французскім дэпартаменце Сона і Луара жандармерыя папярэдзіла кіроўцаў пра небяспеку на дарогах пасля незвычайнага выпадку з, імаверна, нецвярозым аленем.

Скрыншот з відэа

Жывёліну знялі на відэа каля дарогі: алень бегаў кругамі, падскокваў, губляў раўнавагу і некалькі разоў падаў. У паліцыі з гумарам адзначылі, што «не ўсе ўдзельнікі дарожнага руху цвярозыя».

Паводле версіі праваахоўнікаў, алень мог ап’янець ад перабрадзілых пладоў, шышак або гнілых раслін. Падчас закісання ў такой ежы ўтвараецца алкаголь, які можа ўплываць на арганізм дзікіх жывёл.

У французскай жандармерыі патлумачылі, што ў такім стане жывёлы могуць раптоўна выбягаць на дарогу, хаатычна рухацца або нечакана спыняцца проста на праезнай частцы.

Кіроўцаў заклікалі быць асабліва ўважлівымі ў цёмны час сутак і на другасных дарогах, дзе сустрэчы з дзікімі жывёламі адбываюцца часцей.

Спецыялісты таксама адзначаюць, што перабрадзілыя плады могуць уплываць не толькі на аленяў, але і на птушак, насякомых ды іншых прадстаўнікоў дзікай прыроды.

Каментары4

  • Expecto Patronum!
    13.05.2026
    "На ўсходзе Францыі людзей устрывожыў..."
    Мяне прама каля майго пад'езда таксама.
  • Пан Атаман Грыцыян Таўрычэскі
    13.05.2026
    Нешта не падобна на п'янага.
    Можа быць "Chronic wasting disease", пры гэтай хваробе парушаецца праца нервовай сістэмы, каардынацыя рухаў.
    Адзін з сімптомаў - "repetitive walking in set patterns".
    Больш распаўсюджана ў Паўночнай Амерыцы, але ў Еўропе таксама бывае.
  • Цаца
    14.05.2026
    Вiдаць выкiнулi сотоварищи з хараводу аленяку ;)))))

Цяпер чытаюць

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе18

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Усе навіны →
Усе навіны

Сурагатная маці з Брэстчыны расказала, чаму наважылася на такі шлях і як усё адбываецца1

Першае судна з беларускім каліем прыбудзе ў ЗША ў кастрычніку27

Судаленка: Мяне і адвакатам д’ябла называлі, і адвакатам «дармаедаў». Праз усё гэта прайшоў, ні пра што не шкадую2

Фінляндыя выдзеліць дадатковыя 100 тысяч еўра на дапамогу палітвязням7

Настаўніцу з-пад Петрыкава асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

У «Мінск-Свеце» здаецца ў арэнду кватэра з ваннай пасярод пакоя3

Арына Сабаленка выйшла на подыум Vogue World у Мілане17

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях49

Польшча адкрые новы будынак пасольства ў Мінску28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе18

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць