Усяго патроху88

У Беларусі прапануюць дзікую паслугу — пахаваць жыўцом у лесе. Колькі каштуе?

Дзяніс Усенка, які называе сябе спецыялістам па псіхафізічнай карэкцыі, прапануе духоўна расці па-новаму — праз закопванне жыўцом. Што?

«Магіла» ўдзельніка практыкі. Фота: denis_pavetra / Threads 

Шакуючую практыку Усенка праводзіць у Жабінцы. Вось як мужчына тлумачыць сэнс закапвання жыўцом:

«У вас будзе ўнікальная магчымасць адпусціць/пахаваць свой боль, залежнасці, слабасці, страхі і састарэлы светапогляд. Гэта сапраўды ўнікальны метад. Колькасць месцаў абмежаваная».

Метад Усенкі насамрэч не такі ўжо і ўнікальны. Па сутнасці, гэта практыка трунатэрапіі, якая ўжо прымяняецца ў азіяцкіх краінах і ў Расіі. Таго, хто жадае праз яе прайсці, зажыва вязуць у морг, пераапранаюць, кладуць у труну, а потым могуць і ненадоўга закапаць у магілу. У 2025‑м адно з беларускіх рытуальных агенцтваў ужо спрабавала прывезці трунатэрапію ў краіну, але паслугу адмянілі яшчэ да першага кліента.

Пост мужчыны ў Threads набраў сотні каментароў — і жартаўлівых, і сур’ёзных. У каментары прыйшоў берасцейскі ратавальнік і нагадаў пра сіндром працяглага сціскання. У людзей, якіх на працяглы час завальвае зямлёй або нечым сціскае (напрыклад, падчас катастроф), арганізм вырабляе таксічныя рэчывы, якія пасля вызвалення чалавека трапляюць у крываток. Гэта можа скончыцца атручваннем арганізма і вострай ныркавай недастатковасцю.

Ёсць і іншыя асцярогі. У каментарах пад пастом адзначылася псіхолаг — жанчына звярнула ўвагу, што невядома, як арганізм адрэагуе на закопванне:

«Панічная атака здарыцца, псіхіятрыя шчоўкне, інфаркт раптоўна… Можа быць што хочаш».

Тэрмабялізна і 130 даляраў

Журналістка звязалася з Дзянісам пад відам патэнцыйнай кліенткі і даведалася больш пра практыку. Адказы спецыяліста па трансфармацыі выглядаюць як набор чырвоных сцяжкоў.

Практыка распачынаецца ў 17 гадзін у лесе, «далей ад сцежак і чужых вачэй».

«Запальваю рытуальнае вогнішча, [робім] паднашэнне духам лесу. Разбіраю запыт у вогнішча і выводжу ў сумленнасць», — піша Дзяніс.

Фота: denis_pavetra / Threads 

Чым далей, тым цікавей:

«Далей выдаю рыдлёўкі, капаем ямы. Я ў гэты момант задаю пытанні, капанне ўжо запускае працэс. Потым запальванне памінальнай земляной чорнай свечкі, потым закопванне, я дзяжуру ў гэты час ля вогнішча. Потым ёсць варыянты — я раскопваю або вы самі прабіваеце сабе шлях да святла».

На шчасце, паўнавартасную магілу Дзяніс не абяцае.

«Яма капаецца глыбінёй у 60‑70 см, я не засыпаю вас зямлёй літаральна. У яме высцілаем папараццю, потым карамат, потым спальнік. Я накрываю яму спачатку тоўстымі галінамі, потым ельнікам, потым брызент. На брызент насыпаецца зямля сантыметраў 20, у нагах ёсць адтуліна для доступу паветра», — спрабуе ён супакоіць кліентку.

У якасці выніку, піша Дзяніс, можна чакаць моцныя трансфармацыі, перамены ў жыцці і ўсведамленні, якія «даганяюць яшчэ доўга пасля практыкі».

Каштуе гэта ўсё 130 даляраў.

«У суму ўваходзіць цалкам увесь рытуал, нічога з сабой не трэба браць, акрамя зменнага адзення і тэрмабялізны. Ад камароў, кляшчоў, гарачая гарбата — усё будзе».

Пытаемся ў Дзяніса пра бяспеку. Дакладна нічога не здарыцца? Замест расказаў пра рызыкі Усенка коратка піша:

«Здароўю не пагражае нічога, інакш бы такое не ладзіў».

Застаецца толькі высветліць арганізацыйныя дэталі. Практыкі Дзяніс ладзіць у Жабінцы, таму што «там месца ёсць правільнае». Цікава, а праз колькі часу ноччу ў лес пад Жабінкай зможа даехаць хуткая, калі трэба?

«Планаваць прыезд трэба прыкладна ў 13 гадзін, каля 17 гадзін пачатак. Практыка сыходзіць у ноч і доўжыцца да таго часу, пакуль вам будзе патрэбна. Бывае, што а чацвёртай гадзіне раніцы сканчваем. Лепш планаваць ад'езд не раней за сярэдзіну наступнага дня, каб выспацца і прыйсці ў сябе», — расказвае Дзяніс.

Па сутнасці, ён прапануе паехаць з ім на ноч у невядомае месца ў лесе. Выглядае небяспечна. Пытаемся, ці можна хаця б узяць з сабой чалавека ў якасці падтрымкі.

Дзяніс адказвае, што запыт разумее, але задаволіць не можа:

«Такі чалавек будзе адцягваць увагу. І ці вытрымае не адсвечваць увесь гэты час, не камунікаваць, а быць убаку на паляне? Хадзіць туды-сюды будзе нельга, там будзе важная кожная дробязь».

Усенка, аднак, прапануе кампраміс. Аказваецца, закопваць будуць не толькі вас, а і яшчэ дваіх чалавек, то-бок гаворка не ідзе пра тое, каб застацца ў лесе з ім сам-насам. Праўда, можа ж аказацца, што тых чалавек на месцы і не будзе, так? Яшчэ Дзяніс прапануе падчас рытуалу трымаць сувязь з чалавекам, які прывязе яго кліентку на рытуал.

У канцы Усенка пытаецца, а чаго, уласна, кліентка хоча дамагчыся тым закопваннем. На просты адказ — трэба забыцца на былога мужчыну — ён упэўнена піша, што гэта тое самае, пасуе.

Пра здароўе Дзяніс нічога не пытаецца. Ці змогуць у выпадку бяды кліенту хутка дапамагчы — адкрытае пытанне.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары8

  • Вера
    14.05.2026
    Не рэкамендую. Мой дзед быў закапаны жыўцом пры адступленні ЧА, доўга прабыў пад зямлёй (покі немцы не сышлі і дзяўчаты адкапалі) . Потым павялічыўся"- моцна оаспух, набраў надвагі кілаграм 40-50, плюс пачатак цукрыцы і іншыя гарманальныя зрухі.. Так што расці можна, недухоўна праўда, ну і не рэкамендую
  • Типок Вагнерок
    14.05.2026
    На СВО можна по-настоящему организовать, и не за деньги, а еще и самому заработать.
  • .
    14.05.2026
    "Паедзем-Паляжым" нейкае.

    У прыгарадных лясах шмат дрэннага тварылася ў 1930-40-ыя. Падобныя практыкі, толькі цалкам сур’ёзна і без варыянтаў вярнуцца. Можна адкапаць і нечаканае.

Цяпер чытаюць

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў4

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Уключыце святло». Кубінцы пратэстуюць супраць уладаў на фоне поўнага блэкаўту2

У Свяцку пад Гроднам адкрылі рэканструяваныя залы ў мясцовым палацы. На адкрыццё прывезлі кіраўніцу расійскага Цэнтрабанка4

Сі Цзіньпін заклікаў Трампа да асцярожнасці ў пытанні Тайваня праз рызыку канфлікту паміж ЗША і Кітаем

75‑гадовы архіепіскап БПЦ папрасіўся на спачын — але яму дазволілі застацца

Статкевіч: Масавыя афіцыйныя сцягі толькі нагадваюць пра тыя, што былі на іх месцы11

Ціханоўская, Калеснікава і Цапкала паўтарылі сваё легендарнае фота ліпеня 2020 года3

Іранскую студэнтку арыштавалі ў Беларусі за каментары7

У Літве заявілі пра ціск з боку ЗША па аднаўленні транзіту беларускага калію22

Былы афіцэр ФСБ расказаў, як уцякаў з Расіі ў чэраве здохлай каровы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў4

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць