Свет44

Трамп пакінуў Вэнсу сакрэтны ліст на выпадак сваёй гібелі

У шуфлядцы стала Resolute ляжыць ліст, адрасаваны віцэ-прэзідэнту на выпадак, калі з Трампам нешта здарыцца.

Фота: Nathan Howard/Getty Images

Прэзідэнт ЗША пакінуў віцэ-прэзідэнту краіны ліст на выпадак, калі амерыканскага лідара «ліквідуюць». Пра гэта намеснік памочніка прэзідэнта Sebastian Gorka заявіў у падкасце Pod Force One, піша New York Post.

Горка адзначыў, што існуюць «правілы пераемнасці» на выпадак, калі Трамп стане ахвярай замаху. Паводле слоў прадстаўніка Белага дома, у яго няма асцярог наконт таго, што «замежны праціўнік» вырашыць пайсці на такі крок.

«У шуфлядцы стала Resolute ляжыць ліст, адрасаваны віцэ-прэзідэнту на выпадак, калі з ім [Трампам] нешта здарыцца.<…> У нас ёсць пратаколы, паверце мне», — распавёў Горка.

Трамп некалькі разоў падвяргаўся замахам за апошнія гады. Так, у ліпені 2024 года на мітынгу падчас перадвыбарчай гонкі 20‑гадовы Томас Мэцью Крукс зрабіў восем стрэлаў, параніўшы Трампа ў вуха.

25 красавіка гэтага на вячэры Асацыяцыі карэспандэнтаў пры Белым доме, дзе прысутнічаў Трамп, адбылася страляніна. Мерапрыемства праходзіла ў Washington Hilton, дзе 45 гадоў таму адбыўся замах на прэзідэнта Рэйгана. Белы дом назваў здарэнне замахам на жыццё кіраўніка дзяржавы.

Каментары4

  • У маёй смерці прашу вініць Джо Б. і Барака А. ?
    14.05.2026
    .
  • Рыгор
    14.05.2026
    Indrid Cold, вам падабаецца Гэвін Ньюсам? Ён жа дэмакрат і дэмагог. Не думаў што беларусы не наеліся сацыялізму.
  • Янка
    14.05.2026
    Цікава, што асобай, якая цяпер ёсць найбольш зацікаўленай у гібелі Трампа, з'яўляецца менавіта Вэнс. Таму што нарцысізм Трампа і абумоўленая ім шалёнасць 47га перашкаджаюць адэкватным рэспубліканцам пераадоліць фільтр MAGA на рэспубліканскіх праймэрыз, што на фоне эканамічных правалаў Трампа не пакідае рэспубліканцам шансаў на выбарах у кангрэс у лістападзе. Калі дэмакраты возьмуць большасць у кангрэсе - яны спачатку праз шэраг імпічмэнтаў зменяць усіх міністраў Трампа, у выніку чаго Трамп фактычна застанецца без улады. А потым можна будзе заняцца шматлікімі расследваннямі супраць самога Трампа і яго імпічмэнтам. У выпадку імпічмэнта пасаду Трампа зойме Вэнс, але гэта таксама будзе прэзідэнцтвам без улады, што пахавае палітычную кар'еру Вэнса. Таму каб падвысіць шансы захаваць кангрэс, рэспубліканцам трэба адхіліць Трампа да канца лета. Але як гэта зрабіць? Праз дэменцыю - гэта надзвычайна складана, тым больш што ініцыяваць гэта павінен асабіста Вэнс. Ці рызыкне ён пайсці на гэты крок без дастатковай падтрымкі рэспубліканцаў - наўрадці.
    І вось уяўляем сабе гібель Трампа. Пасля пышнай цэрэмоніі развітання прэзідэнт Вэнс экстранна пачынае прадпрымаць комплекс захадаў, каб у лістападзе не страціць кангрэс. Хутчэй за ўсё гэта будзе спалучэнне аўтарытарных, адміністрацыйных, пратэкцыянісцікіх і папулісцкіх практык, накіраваных на тое, каб часова спыніць інфляцыю і ўтрымаць яе прынамсі да лістапада - чытаем Праграму-2025. А калі Трамп загіне ў выніку замаху - дык і ўвогуле будзе магчымым абвесціць надзвычайнае становішча і адкласці выбары.

Цяпер чытаюць

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

Усе навіны →
Усе навіны

«Прывет, дарагая, гэта Аляксей Хлястоў». Нехта стварыў фэйкавы акаўнт спевака

Архітэктара Шабунеўскага рэпрэсавалі за «злачыннае будаўніцтва моста» цераз Сож. Там і цяпер праблемы з пераправай

«Каб увесь свет гаварыў па-руску, вывучайце аўтамат Калашнікава». У Расіі ўдзельнік вайны даў наказ школьнікамі 1 верасня21

Праз 30 гадоў суд назваў вінаватага ў забойстве Тупака Шакура — аднаго з самых уплывовых рэпераў у гісторыі1

Расія масіравана атакавала Украіну: 12 загінулых, сярод іх грамадзянін Індыі

Латвія з 1 верасня забараніла адусюль увоз беларускіх кніг, адзення і цацак8

Памёр грэка-каталіцкі святар Ігар Кандрацьеў. Падчас пратэстаў у Брэсце ён патрабаваў ад уладаў выпусціць вязняў2

Цім Кук развітаўся з пасадай генеральнага дырэктара Apple пасля 15 гадоў кіраўніцтва

Маладога юрыста Міраслава Бандарэнку асудзілі за палітыку і аб’явілі «тэрарыстам»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць