У нядзелю надвор'е пачне мяняцца на зімовы лад і на наступным тыдні набудзе зімовы характар: чакаецца невялікі мароз, пераважна снег, што ўтворыць снежнае покрыва», — сказалі ў Гідрамеце.
У пятніцу пераважна без ападкаў, толькі днём па паўночным захадзе кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Уначы ад мінус 2 да +4, днём +1—7.
У суботу ўначы ад мінус 3 да +3, удзень — ад нуля да +5.
У нядзелю Беларусь апынецца пад уплывам атмасферных франтоў з Заходняй Еўропы.
На большай частцы тэрыторыі — кароткачасовыя ападкі пераважна з мокрым снегам. У асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Уначы ад мінус 3 да +2, удзень — ад нуля да +5.
У панядзелак і аўторак, 20-21 лістапада, надвор'е будуць вызначаць атмасферныя франты, услед за імі ў Беларусь пачне паступаць больш халодная няўстойлівая паветраная маса з поўначы Еўропы.
У панядзелак на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя ападкі, у асноўным мокры снег. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да +2, удзень - ад нуля да +5.
У аўторак ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём пераважна па Брэстчыне кароткачасовы снег. На асобных участках дарог магчыма галалёдзіца.
Тэмпература паветра ўначы ад мінус 5 да нуля, удзень - ад мінус 2 да +3.
Каментары