БРСМ ладзіць конкурс школьных сачыненняў і вершаў, сярод тэмаў — «Мой Прэзідэнт»

БРСМ і Беларуская піянерская арганізацыя запрашаюць школьнікаў 5—11-х класаў узяць удзел у рэспубліканскім конкурсе сачыненняў, эсэ, вершаў «Мая Беларусь. Мая Будучыня», паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ».
Прадметам конкурсу з'яўляюцца аўтарскія творы — сачыненні, эсэ і вершы на тэмы: «Мая радзіма — Беларусь!», «Мой Прэзідэнт», «Мой родны кут, як ты мне мілы», «Мая Беларусь. Мая Будучыня». У іх школьнікам — актывістам БРСМ і БРПА - прапануецца ў творчай форме распавесці на рускай альбо беларускай мовах аб сваёй краіне, яе гісторыі, сучаснасці, багатай культуры, прыгажосці роднай мовы, сваёй малой радзімы, ролі першага прэзідэнта Беларусі ў станаўленні і развіцці незалежнай дзяржавы, беларускай моладзі і пра тое, што яе па-сапраўднаму хвалюе, зазначаецца ў паведамленні.
-
Ціханоўскі расказаў, як за дапамогу яму асудзілі іншага вязня, што сядзеў не за палітыку
-
«Над галавой опера вісеў партрэт Сталіна». Вялікая гутарка з выкладчыцай Наталляй Дулінай пра гопнікаў з ГУБАЗіКа і Калеснікаву. І важную параду для ўсіх
-
«Калеснікаву перад сустрэчай з бацькам спрабавалі прывесці ў парадак — яна была на ўзмоцненым харчаванні»
Каментары