«Шторм: палаючы ліст» — гэты цудоўны сямейны прыгодніцкі фільм распавядзе пра падзеі 500-гадовай даўніны. Выдатны варыянт правесці час усёй сям’ёй і ў цікавы спосаб даведацца больш пра 500-годдзе беларускага кнігадрукавання і 500-годдзе Рэфармацыі!
Унікальнасць гэтага фільма яшчэ і ў тым, што ён пайшоў у шырокі пракат дубляваны толькі па-беларуску. У Мінску фільм збіраў аншлагі ў кінатэатры «Масква». Цяпер ён ідзе ў рэгіёнах.
Бліжэйшыя даты і гарады:
Віцебск: з 23 лістапада па 7 снежня, у кінатэатры «Мір» (першы тыдзень фільм будзе ісці ў першай палове дня, з 30.11 — вечаровыя сеансы)
Горадня: 24-26 лістапада, у кінатэатры «Чырвоная зорка». Толькі тры дні!
Ліда: 24 лістапада — 1 снежня, кінатэатр «Юбілейны».
Мазыр: з 7 па 14 снежня, у кінатэатры «Мір».
Бабруйск: з 7 па 20 снежня, у кінатэатрах «Мір» і «Таварыш».
Гомель: з 14 па 20 снежня, у кінатэатрах «Мір» і «МініОН».

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары