Паўднёвакарэйскія навукоўцы выявілі дзве групы бялкоў, якія перашкаджаюць росту валасоў, і распрацавалі прэпарат, які змагаецца з гэтым. Адпаведнае даследаванне апублікаванае ў часопісе Journal of Investigative Dermatology.

У ходзе клінічных даследаванняў спецыялісты Універсітэта Ёнсэй высветлілі, што тканкі людзей, якія страчваюць валасы, утрымліваюць павышаную колькасць бялку CXXC5, які пры злучэнні з бялком DSH перашкаджае рэгенерацыі валасяных фалікулаў.
Даследчыкі распрацавалі прэпарат, які блакуе злучэнне гэтых двух бялкоў і стымулюе рост новых валасоў. Праведзеныя эксперыменты паказалі, што значныя паляпшэнні выявіліся ўжо праз 28 сутак пасля пачатку тэрапіі.
Адзначаецца, што прэпарат яшчэ мае патрэбу ў дапрацоўцы, бо пакуль не эфектыўны для людзей, якія страцілі шавялюру цалкам. Таксама патрабуюцца яшчэ дадатковыя даследаванні, каб пацвердзіць абсалютную бясшкоднасць прэпарата.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары