Грамадства1010

На публічнай кадастравай карце Беларусі з'явіліся забароненыя для беспілотнікаў зоны

Тэрыторыі, забароненыя для палёту беспілотных лятальных апаратаў, пазначылі на публічнай кадастравай карце Беларусі, паведамляе сайт Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.

Нацыянальнае кадастравае агенцтва Дзяржкаммаёмасці падрыхтавала і размясціла на публічнай кадастравай карце, даступнай усім ахвотным у інтэрнэце, інфармацыйны пласт «Зоны забароны палёту беспілотных лятальных апаратаў (авіямадэляў)». Ён змяшчае візуальнае адлюстраванне зон з магчымасцю праглядзець некаторыя атрыбутыўныя дадзеныя: плошча зоны, яе перыметр і кароткае апісанне.

Самая вялікая зона, забароненая для палётаў, — памежная тэрыторыя Беларусі з Латвіяй, Літвой, Польшчай і Украінай (плошча — больш за 8,5 тыс. кв.км). Авіямадэлям таксама забаронена лётаць над аэрапортамі, аэрадромамі, ваеннымі часткамі, некаторымі аб'ектамі ў буйных гарадах і інш. Знаходжанне беспілотнага лятальнага апарата ў зонах, забароненых для палётаў, можа прывесці да такіх інцыдэнтаў, як сутыкненне з паветраным суднам або іншай перашкодай, адзначылі ў камітэце.

У Дзяржкаммаёмасці дадалі, што ў цяперашні час беспілотныя лятальныя апараты (дроны, беспілотнікі, або БПЛА) атрымалі шырокае распаўсюджванне ў Беларусі. Уладальнікі БПЛА, самі таго не ведаючы, могуць парушаць заканадаўства рэспублікі, лётаючы над тэрыторыяй, забароненай для палётаў. Таму ў Беларусі быў прыняты шэраг нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць парадак выкарыстання беспілотных лятальных апаратаў, у тым ліку авіямадэлей.

У гэтых дакументах дадзена не толькі дакладнае вызначэнне, што разумеецца пад авіямадэллю (беспілотнікам), але і вызначаюцца правілы іх выкарыстання. У прыватнасці, забараняецца выкарыстоўваць авіямадэлі ў межах вызначаных зон без узгаднення з дзяржаўнымі органамі (арганізацыямі), у інтарэсах якіх уведзены такія зоны, у выпадках, якiя вызначаюцца Службай бяспекі прэзідэнта Беларусі ў адпаведнасці з законам ад 8 мая 2009 года, на вышыні, якая перавышае 100 м ад узроўню зямной (воднай) паверхні, а таксама агульнай масай больш за 0,5 кг без адпаведнай маркіроўкі авіямадэлі.

Акрамя таго, у правілах пазначана, што пералік зон, забароненых для выкарыстання авіямадэлей, вызначаецца Мінабароны па ўзгадненні з Міністэрствам транспарту і камунікацый. У цяперашні час пастановай Міністэрства абароны гэты спіс пашыраны з 16 да 80 зон. У гэтым жа дакуменце ў апісанні зон пазначаны таксама каардынаты межаў (або цэнтра) зоны ў Сусветнай сістэме геадэзічных каардынат 1984 года (WGS 84) і радыус зоны забароны палётаў (пры наяўнасці).

Каментары10

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі — беларусам: «Калі вы чакалі знак, то вось ён». Прайшла прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітвязнямі

Усе навіны →
Усе навіны

Так жылі багатыя мінчукі 90-х. Прадаюць кватэру ў доме для партыйнай эліты5

Пазняк пра вызваленне палітвязняў: Яны крычалі: «душыць санкцыямі». Тое, што мы бачым — падрыхтавалі іншыя102

«Казырамі не раскідваюцца. Бацька перайграў і знішчыў». Як прапаганда патлумачыла вызваленне Ціханоўскага19

Франак Вячорка пра Ціханоўскага і іншых вызваленых: Спісы мяняліся ў самы апошні момант19

З чым Келаг параўнаў Палац незалежнасці Лукашэнкі?9

«Пабачыў шмат крыві». Сябар 43-гадовага Змітра Каспяровіча расказаў, як знайшоў яго цела3

Вызваленыя грамадзяне Латвіі — Юрыс Ганіньш і Дзмітрыйс Міхайлаўс

Перамовы Лукашэнкі і Келага пачаліся яшчэ ўчора. Эйсмант расказала дэталі6

Наталля Эйсмант пракаментавала вызваленне вязняў на просьбу ЗША. Асобна — пра Ціханоўскага19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі — беларусам: «Калі вы чакалі знак, то вось ён». Прайшла прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітвязнямі54

Ціханоўскі — беларусам: «Калі вы чакалі знак, то вось ён». Прайшла прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітвязнямі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць