Навука і тэхналогіі33

Навукоўцы выявілі сувязь паміж раннім аблысеннем і хваробамі сэрца ў будучыні

Ранняе аблысенне і ранняя сівізна ў мужчын маладзейшых за 40 гадоў могуць сведчыць аб схільнасці да сардэчных захворванняў. Як паказваюць апублікаваныя дадзеныя, гэта нават больш дакладная прыкмета будучых праблем з сардэчна-сасудзістай сістэмай (ССС), чым атлусценне, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Навукоўцы абследвалі больш за 2000 маладых мужчынаў, што жывуць у Індыі. З іх 1270 не мелі праблем з ССС і ўвайшлі ў кантрольную групу для правядзення даследавання.

Навукоўцы выявілі, што тыя, у каго назіраліся захворванні сардэчна-сасудзістае сістэмы, пачалі рана губляць валасы або даволі рана пасівелі. Сувязь паміж наяўнасцю хваробаў сардэчна-сасудзістае сістэмы і лішняй вагой аказалася значна менш выразнай.

Дактары вывучылі гісторыі хвароб усіх удзельнікаў даследавання, і падзялілі іх на групы ў залежнасці ад ступені страты валасоў і наяўнасці сівізны. Затым даследчыкі супаставілі гэтыя дадзеныя з выяўленымі іншымі сімптомамі захворванняў сэрца.

Выявілася, што маладыя мужчыны, якія маюць захворванні ССС, з значна большай верагоднасцю сівелі даволі рана: 50% супраць 30% з кантрольнае групы. Акрамя таго, тыя, у каго назіраліся хваробы сэрца, з большай верагоднасцю даволі рана пачыналі лысець: 49% супраць 27% у кантрольнай групе.

У той жа час наяўнасць лішняй вагі сведчыла пра хваробы сэрца значна радзей.

«Магчымым чыннікам існавання такое ўзаемасувязі можа быць прырода біялагічнага старэння. Гэта значыць працэсы старэння ў некаторых пацыентаў могуць запускацца раней і праходзіць хутчэй, і гэта можа адбівацца на стане валасоў», — кажа адзін з аўтараў даследавання Камал Шарма.

Гэта не першае падобнае даследаванне. Так, эксперымент, у якім прынялі ўдзел каля 37 тысяч жыхароў Японіі ў 2013 годзе, паказаў, што ў мужчын, якія лысеюць, рызыка сардэчна-сасудзiстых захворванняў была на 32% вышэй, чым у іх аднагодкаў, якія не сутыкаліся з праблемай страты валасоў.

Аналагічнае даследаванне было праведзенае і ў Даніі ў 2014 годзе. У ім узялі ўдзел амаль 11 тысяч чалавек. Гэта даследаванне таксама паказала, што ранняя сівізна даволі часта кажа аб высокай рызыцы ўзнікнення хваробаў сэрца.

У Брытанскім фондзе па вывучэнні захворванняў сэрца адзначаюць, што разам з сівізной і аблысеннем вельмі важна ўлічваць і іншыя фактары рызыкі.

«На гэта [сівізну і аблысенне] вы не можаце паўплываць. У той жа час вы можаце аказаць уплыў на іншыя фактары рызыкі: змяніць свой лад жыцця, а таксама рэгуляваць узровень халестэрыну і сачыць за сваім ціскам. Таму ўлічваць гэтыя фактары значна важней «, — кажа Майк Кнэптан, які выконвае абавязкі дырэктара Брытанскага фонда па вывучэнні захворванняў сэрца.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі4

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

Для беларусаў у роўмінгу ў Расіі хутка скасуюць «перыяд астуджэння»

У Брэсце жанчына з дапамогай ШІ стварыла ялінкавыя цацкі з мясцовымі славутасцямі. Людзям спадабалася4

Бар Сяргея Жукава з групы «Руки вверх!» адкрываецца і ў Мінску8

Авіякампаніі пакуль не збіраюцца масава касаваць рэйсы ў Вільню. Але прэцэдэнты ўжо ёсць4

У Новай Баравой пажылы мужчына ўпаў і памёр проста ў краме7

Беларуска згуляла вяселле за 10 тысяч даляраў. За што такія грошы?16

Беларус за 150 рублёў спрабуе прадаць эксклюзіўную фігурку з «Кіндара»1

Літва і ЗША будуць размаўляць, каб прызнаць гібрыдныя атакі Беларусі тэрарыстычнымі дзеяннямі18

Дзмітрый Баскаў стаў суўладальнікам піваварнай кампаніі24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі4

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць