Улада44

Лукашэнка прапануе Курскай вобласці супрацоўніцтва ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы і будаўніцтве АЭС

Аляксандр Лукашэнка прапаноўвае Курскай вобласці Расіі актывізацыю ўзаемадзеяння ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы і будаўніцтве. Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з губернатарам Курскай вобласці Аляксандрам Міхайлавым, перадае БЕЛТА.

Лукашэнка падкрэсліў, што Курская вобласць — надзейны партнёр Беларусі, а чарговы візіт кіраўніка рэгіёну беларускі бок разглядае як сведчанне шчырай зацікаўленасці ў развіцці двухбаковага супрацоўніцтва.

У якасці аднаго з перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва Аляксандр Лукашэнка назваў аснашчэнне Міхайлаўскага горна-ўзбагачальнага камбіната — аднаго з найбуйнейшых у Расіі і СНД па здабычы і ўзбагачэнні жалезнай руды — беларускай кар'ернай тэхнікай БелАЗ. «Мы зацікаўленыя ў працягу гэтай працы», — сказаў ён.

«У складзе вашай дэлегацыі кіраўнікі буйных прадпрыемстваў рэгіёну, зацікаўленых ва ўмацаванні супрацоўніцтва з ААТ «Планар», Мінскім маторным заводам. Думаю, што такое ўзаемадзеянне дазволіць сумесна выйсці на вытворчасць высокатэхналагічнай прадукцыі сусветнага ўзроўню», — заявіў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што Курская вобласць дабілася значных поспехаў у сельскай гаспадарцы, і Беларусь магла б спрыяць далейшаму развіццю гэтай галіны ў рэгіёне. «У нас вырабляецца шырокі спектр сельскагаспадарчай тэхнікі, мы ўмеем будаваць комплексы для сельскай гаспадаркі з абсталяваннем «пад ключ», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка лічыць мэтазгодным абмеркаваць перспектывы супрацоўніцтва па пастаўках элітнага насення збожжавых і агароднінных культур, мінеральных угнаенняў.

«Мы адкрытыя для супрацоўніцтва і гатовы зрабіць усё, на што мы здольныя. Усё, што мы ўмеем, вы ведаеце. У тым ліку і жыллёвае будаўніцтва — маем вопыт Мазырскага домабудаўнічага камбіната, які будуе ў вас дамы. На 2018 год ёсць кантракт па будаўніцтве дома, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Калі патрэбна тут большая інтэнсіфікацыя, аб'ёмы, мы гатовыя разгледзець і падключыць іншыя трасты. Беларусь мае магутнасці, якія сёння не задзейнічаныя, добрых спецыялістаў. Мы зацікаўлены, каб яны працавалі, і калі ў Расіі, дык пажадана каб сваімі калектывамі».

Аляксандр Лукашэнка прапануе ў перспектыве запрашаць беларускіх спецыялістаў да будаўніцтва АЭС у Курскай вобласці Расіі.

«Мяне прыемна здзівіла прапанова нашых спецыялістаў пра тое, што літаральна ў наступным годзе ці праз год яны змогуць удзельнічаць у будаўніцтве вашай атамнай станцыі, — сказаў Лукашэнка. — Калі будзе неабходна, мы гатовыя ў гэтай частцы працаваць разам з расейцамі».

Лукашэнка адзначыў, што на гэты конт былі і дамоўленасці з «Расатамам», што беларускія спецыялісты павінны навучыцца выконваць асноўныя работы па будаўніцтве АЭС, а пасля змогуць прыцягвацца да ўдзелу ў рэалізацыі аналагічных праектаў у Расіі і іншых краінах.

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што гэта сустрэча дасць магчымасць умацаваць партнёрскія сувязі, якія ў Беларусі сапраўды шануюць. «Сумеснымі намаганнямі мы зможам дамагчыся тых жаданых вынікаў і тых рубяжоў, якія мы перад сабой паставім», — дадаў ён.

У студзені—верасні 2017 года тавараабарот Беларусі з Курскай вобласцю склаў $96,3 мільёна даляраў і ў параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года павялічыўся на 40,5%. Аснову беларускага экспарту склалі пастаўкі шын, калійных угнаенняў, сінтэтычных нітак, грузавых аўтамабіляў, абутку.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі23

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі

Усе навіны →
Усе навіны

Каханне, здрада і мядовы месяц. Жанчыну ў Індыі арыштавалі за забойства мужа адразу пасля вяселля1

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»9

Дзяржаўныя каналы Беларусі выдаюць сутычкі ў Лос-Анджэлесе за «разгон мітынгоўцаў»5

У Гомелі мужчына дапамог данесці хворага да машыны хуткай дапамогі, а ў працэсе абакраў яго1

РПЦ асвяціла харугву ГУБАЗіКа ФОТАФАКТ4

Ізраіль афіцыйна прызнаў, што перадае Украіне сістэмы СПА

«Выйшла ў лес, крычала і плакала». Палітзняволеная расіянка з вокладкі «КП» расказала пра сваё зняволенне і дэпартацыю2

За здымкі на вакзале ў віцебскім СІЗА трымаюць аршанца Яўгена Бодрыкава2

«Праца цяжкая, але плён натхняе». Сёлетні клубнічны сезон працягнецца даўжэй, чым звычайна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі23

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць