Усяго патроху55

Вілы

Вiлы — прылада сялянскай працы, прызначаная для таго, каб збiраць i пераносiць сена, салому, гной i iнш.

Вiлы — прылада сялянскай працы, прызначаная для таго, каб збiраць i пераносiць сена, салому, гной i iнш., у народнай культуры ўваходзiлi разам з iншымi вострымi жалезнымi рэчамi ў лiк надзейных абярэгаў.

l Часам вiлы выкарыстоўвалi для «абароны» ад навальнiцы, граду, маланкi. Для гэтага iх выносiлi на двор i клалi крыж‑накрыж перад парогам хаты.

l Каб спынiць ураганны вецер, якi мог нарабiць шмат шкоды для гаспадаркi: паламаць дрэвы, сарваць стрэхi з хат i iнш., выконвалi магiчныя дзеяннi — у той бок, адкуль чакалi навалу, кiдалi вострыя рэчы (нож, сякеру), у тым лiку i вiлы.

l У народнай медыцыне знахары для лячэння цяжкiх захворванняў выкарыстоўвалi такi спосаб: над галавой хворага (чалавека цi жывёлы) разламвалi драўляныя вiлы, сiмвалiчна аддзяляючы хворую частку ад здаровай.

l У традыцыi ўсходнiх славян вядома забарона выкарыстоўваць у час калядных святочных вечароў, памiнальных дзён вiлкi i нажы, каб не нарабiць шкоды памёршым продкам, якiя нябачна знаходзяцца за святочным сталом. З той жа нагоды ў святочныя днi забаранялася браць у рукi вiлы, каб на працягу года не было мору сярод жывёлы.

l На Палессi лiчылi, што ў каровы не будзе прыплоду, калi даваць ёй сена цi салому вiламi.

l Вiлы выкарыстоўвалi i ў абрадавай магii. У выпадку агонii грэшнiкаў, знахараў, калдуноў i ведзьмакоў, вiлы забiвалi ў столь — тым самым рабiлi ў даху сiмвалiчны выхад, каб душа пакутнiка магла лёгка адляцець.

Каментары5

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын31

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

JAC, BMG, Citroen і не толькі. Якія яшчэ маркі аўто збіраюць у Беларусі — апроч Geely12

Удары па сталі. Як расійскія ракеты разбурылі найважнейшую для Украіны металургічную індустрыю1

Расійскія спецслужбы рыхтавалі забойствы Каспарава, Панамарова і іншых апазіцыянераў — El Mundo9

Хто насамрэч пабудаваў туалет каля тэатра імя Янкі Купалы, пра які ёсць знакамітая легенда2

Пасольства Расіі ў Ірландыі прыгразіла прымяненнем ядзернай зброі ў выпадку блакады Калінінграда10

Трамп і кіраўнікі IT-кампаній падпісалі пагадненне аб кантролі за штучным інтэлектам1

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

Дырэктар Эйфелевай вежы пайшоў у адстаўку пасля рэлігійнага скандалу4

Навукоўцы прыдумалі, як можна вырошчваць ежу на Марсе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын31

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць