Усяго патроху1717

У Нарвегіі кот выжыў пасля 40 хвілін мыцця ў пральнай машыне ФОТА

У Осла кот па мянушцы Зэраў (Zero) выпадкова трапіў у пральную машыну і перажыў сорак хвілін мыцця пры тэмпературы 30 градусаў у рэжыме для воўны. Пра гэтым піша нарвежскі сайт NRK.

Кот непрыкметна залез у барабан, калі бацька сямейства адкрыў пральную машыну, каб выцягнуць з яго частку адзення. Па заканчэнні мыцця ката знайшоў 14-гадовы Іакім.

Зэраў і Іакім. Фота: Thomas Marthinsen / NRK

«Ён прамок наскрозь. Ён з цяжкасцю арыентаваўся ў прасторы, і яго пачало ванітаваць», — распавядае хлопчык.

Ката аднеслі ў ветэрынарную клініку, дзе яму паставілі кропельніцу. Праз два дні яго вярнулі ў сям'ю.

Зараз Зэраў такі ж жывы і гуллівы, як раней. «Толькі цяпер ён пахне мылам», — адзначыў Іакім.

Зэраў. Фота: Thomas Marthinsen / NRK

Тое, што з катом не адбылося нічога страшнага, ён называе дадатковым падарункам на Каляды. Падлетак заклікаў людзей быць уважлівымі да сваіх гадаванцаў, а яго сям'я цяпер пастаянна правярае барабан перад мыццём.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка сустрэўся з пратэстанцкім пастарам Франклінам Грэмам14

Выключная падзея: дырэктар ЦРУ прыляцеў на Кубу9

Прапаганда паказала трэцяга затрыманага нібыта за галасаванне ў КР. Гэта настаўнік з Гродна, які раней жыў у ЗША5

У Даніі знайшлі мёртвага кіта. Гэта можа быць выратаваны два тыдні таму каля берагоў Германіі Цімі

У Мінску затрымалі арганізатара фінансавай піраміды, які за два гады ўзбіўся на 750 тысяч даляраў3

Наступнымі днямі да +27°С

УСУ знішчылі ў Крыме і на Данбасе яшчэ два ЗРК, прабіваюць калідоры ў небе над акупаванымі тэрыторыямі1

Мінчанкі заплацілі па 100 рублёў, каб з раскошай паглядзець «Д'ябал носіць Prada 2». Але ўсю раскошу атрымалі толькі блогеры12

«Нешта пайшло не так». Як беларуска ўвесь год купляла даляры і колькі страціла4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць