Усяго патроху55

Forbes назваў самых паспяховых мільярдэраў 2017 года: Біл Гейтс больш не на першым месцы

Амерыканскі часопіс Forbes вызначыў самых паспяховых мільярдэраў 2017 года — тых, хто за мінулы год нарасціў аб'ём сваёй маёмасці больш за ўсё. Лідарам рэйтынгу стаў заснавальнік і кіраўнік Amazon Джэф Безас, які таксама стаў найзаможнейшым чалавекам на планеце па версіі Forbes.

Заснавальнік Amazon Джэф Безас — самы багаты чалавек у свеце

Актывы Безаса за год падаражэлі на $33,8 млрд і цяпер ацэньваюцца ў $98,6 млрд. Асноўны рост прынесла падаражанне акцый яго анлайн-рытэйлера Amazon у кастрычніку 2017 года — менавіта тады Безас абышоў традыцыйнага лідэра рэйтынгу мільярдэраў, заснавальніка Microsoft Біла Гейтса.

На другім радку рэйтынга размясціўся ўладальнік кітайскага забудоўшчыка Evergrande Group Сюй Цзяінь, чыя маёмасць за няпоўны год павялічылася на $27,4 млрд — да $36,5 млрд, або амаль у чатыры разы ад пачатку года. Прычынай такога ўзлёту з'яўляецца падаражанне акцый кампаніі на 400% пасля таго, як у сярэдзіне года забудоўшчык даў справаздачу аб значным росце даходу і прыбытку.

На трэцім месцы — прэзідэнт групы кампаній Louis Vuitton Бернар Арно, маёмасць якога за год вырасла амаль удвая: ад $23,6 млрд да $40,3 млрд.

У спіс паспяховых мільярдэраў трапіў таксама заснавальнік Facebook Марк Цукерберг, які за год змог павялічыць сваю маёмасць на $23,6 млрд — да $72 млрд.

Адзінай жанчынай у спісе стала акцыянер кітайскае кампаніі Country Garden Holdings Ян Хуэйянь.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту5

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына20

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага23

Мінюст пазбавіў ліцэнзіі адваката за дыскрэдытуючыя дзеянні

У Краснаярскім краі Расіі сямікласніца з нажом напала на настаўніцу7

Расіянін у Чарнагорыі расстраляў у ціры трох чалавек7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць