Свет33

У Каталоніі сёння праходзяць датэрміновыя выбары: ці змогуць зноў перамагчы прыхільнікі незалежнасці?

У чацвер у Каталоніі адбудуцца пазачарговыя рэгіянальныя выбары, прызначаныя Мадрыдам пасля таго, як каталонскі парламент у канцы кастрычніка прагаласаваў за выхад аўтаноміі са складу Іспаніі.

1 кастрычніка ў Каталоніі прайшло галасаванне пра аддзяленне рэгіёна ад Іспаніі, у якім прынялі ўдзел менш за палову мясцовых выбаршчыкаў. Ні Мадрыд, ні міжнародная супольнасць не прызналі рэферэндум законным.

Сёння галоўнае пытанне — ці змогуць прыхільнікі незалежнасці забяспечыць сабе большасць у каталонскім парламенце.

На выбарах 2015 года большасць сепаратысцкіх партый выступіла адзіным фронтам пад лозунгам «Разам скажам «Так», заклікаючы выбаршчыкаў падтрымаць ідэю правядзення рэферэндуму і прагаласаваць за абвяшчэнне незалежнасці.

Сёння ў лагеры незалежнікаў адзінства няма: левыя рэспубліканцы адмовіліся ад супрацоўніцтва з партыяй Пучдэмона.

Замест гэтага «Дэмакратычная канвергенцыя», якая цяпер выступае пад назвай «Каталонская еўрапейская дэмакратычная партыя», аб'ядналася з незалежнымі кандыдатамі ў альянс «Разам за Каталонію».

«Кандыдаты народнага адзінства», як і два гады таму, удзельнічаюць у выбарах самастойна.

Апытаньні грамадзкай думкі гавораць аб тым, што ў новым складзе парламента прыхільнікам незалежнасці можа крыху не хапіць да абсалютнай большасці.

Рашэнне Карлеса Пучдэмона збегчы ў Бельгію і заставацца там у выгнанні знайшло падтрымку сярод яго прыхільнікаў, якія палічылі, што ў гэтым складаецца іх адзіны шанец не даць загаснуць новай незалежнай рэспубліцы.

Аднак у прадстаўнікоў іншых палітычных сілаў дэмарш Пучдэмона выклікаў вельмі негатыўную і хваравітую рэакцыю, піша Бі-бі-сі.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара11

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара

Усе навіны →
Усе навіны

«Петэн Нацыянальнага Адраджэння». Баркоўскі адказаў Пазняку ад імя «псеўдаапазіцыі»102

Былога міліцыянера, які вярнуўся з Кеніі і вёў блог пра Афрыку, асудзілі за «распальванне варожасці»1

Выпускніца, якая набрала 400 балаў па ЦТ у 2021-м, пераехала ў Расію і нахвальвае Маскву22

З'явілася новае ВІДЭА спецаперацыі СБУ «Павуцінне»: з камеры, замацаванай на самім дроне1

«Мы зноў сутыкаемся з маніпуляцыямі». Украінцы адказалі на расійскія абвінавачванні ў зацягванні абмену целамі і палоннымі

Беларуская блогерка крыкам і лаянкай рэкламуе брэнды — затое збірае мільёны праглядаў10

Расіяне вязуць у Беларусь тысячы целаў забітых вайскоўцаў для абмену3

На полі пад Барысавам заўважылі пад сотню буслоў ВІДЭА3

Астравецкі раён абышоў Мінск па заробках

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара11

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць